Галоўная > Здарэнні > Семярых парушальнікаў выявіла акцыя "Нелегал" на Міёршчыне

Семярых парушальнікаў выявіла акцыя "Нелегал" на Міёршчыне


20-08-2019, 14:27. размясціў: gazeta

 На супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, аздараўленне крымінальнай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, скіроўвалася аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Нелегал», што праходзіла ў ліпені. 

Падчас акцыі супрацоўнікі Міёрскага РАУС прыцягнулі да адказнасці сем грамадзян. З іх шэсць іншаземцаў і адзін беларус. Усе яны парушылі заканадаўства аб прававым становішчы іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства.


Нагадваем, што за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства іншаземца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання, штрафу да 50 базавых велічынь або дэпартацыі. Грамадзяніну Беларусі пагражае штраф да 20 БВ.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна ЛЫСЁНАК,
старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.


Вярнуцца назад