Галоўная > Здарэнні > Выявілі нелегалаў. Шэсць грамадзян Расійскай Федэрацыі

Выявілі нелегалаў. Шэсць грамадзян Расійскай Федэрацыі


30-04-2019, 15:34. размясціў: gazeta

 Аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Нелегал-2019” праходзіла ў першай палове красавіка і скіроўвалася на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, аздараўленне крымінальнай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Падчас аперацыі “Нелегал” адміністрацыйную адказнасць за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства панеслі шэсць грамадзян Расійскай Федэрацыі.

НАГАДВАЕМ, што за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства іншаземца чакае папярэджанне, штраф да 50 базавых велічынь або дэпартацыя, а грамадзяніна Беларусі – штраф да 20 БВ.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна ЛЫСЁНАК,

старшы інспектар групы
па грамадзянстве
і міграцыі РАУС.


Вярнуцца назад