Галоўная > Здарэнні > Асцярожна! У зямлі засталіся бомбы, снарады, міны і іншыя боепрыпасы

Асцярожна! У зямлі засталіся бомбы, снарады, міны і іншыя боепрыпасы


15-04-2019, 14:24. размясціў: gazeta

 З часоў Вялікай Айчыннай вайны ў зямлі засталіся бомбы, снарады, міны і іншыя боепрыпасы. Яны падвергліся карозіі і доўгі час гнілі, таму зараз удвая небяспечныя.

Па статыстыцы, з красавіка па кастрычнік выбухованебяспечныя прадметы знаходзяць часцей за ўсё. На палях, прысядзібных участках, у лясах, парках, вадаёмах. Гэта адбываецца падчас веснавых палявых работ і меліярацыі зямель там, дзе вяліся маштабныя баявыя дзеянні.
Калі знайшлі любы прадмет, нават знешне падобны да боепрыпаса, неадкладна спыніце працу на гэтым участку. Усталюйце ясна бачныя папераджальныя знакі аб небяспецы, можна выкарыстоўваць для гэтага жэрдкі, калы, вяроўкі, кавалкі матэрыі, камяні, грунт і іншае. І толькі затым паведаміце ў сельскі выканаўчы камітэт, ваенны камісарыят (4 10 59, 4 14 34) і органы ўнутраных спраў (102, 4 12 02).
Не дакранайцеся да выяўленага прадмету. Не біце па ім камянямі, палкамі. Нельга збіраць і захоўваць боепрыпасы, разраджаць і разбіраць, вырабляць з іх іншыя прадметы.


Супрацоўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама прадпрыемстваў, арганізацый усіх форм уласнасці павінны праводзіць растлумачальную работу па мерах бяспекі пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў. Асаблівую ўвагу трэба надаваць дзецям дашкольнага ўзросту.

Фота для ілюстрацыі.
Станіслаў МАТОХІН,
начальнік групы прызыву
на ваенную службу ваеннага
камісарыята Міёрскага раёна.


Вярнуцца назад