Галоўная > Здарэнні > Трагічны выпадак на пажары ў Дзісне

Трагічны выпадак на пажары ў Дзісне


9-07-2018, 14:10. размясціў: gazeta

 На мінулым тыдні ратавальнікам было горача. Здарыліся адразу два пажары з розніцай у два дні. Ёсць загінулы. 

ТРАГІЧНЫ выпадак на пажары ў Дзісне. У сераду вечарам гарэў жылы драўляны дом. Выратавальнікаў выклікалі суседзі. Гаспадара 1969 года нараджэння выцягнулі з полымя на вуліцу і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Мужчына памёр па дарозе ў бальніцу. Як мяркуецца, прычына пажару ў неасцярожным абыходжанні з агнём пры курэнні.


УЧОРА раніцай ўспыхнула гаспадарчая пабудова ў райцэнтры. Тут пад адным дахам размяшчаліся гараж, памяшканне для ўтрымання хатняй жывёлы, кладоўка. Полымя было настолькі моцным, што гаспадары нават не спрабавалі тушыць. Адразу ж выклікалі пажарных.
У абставінах трэба будзе разабрацца. Хутчэй за ўсё, адыграла сумную ролю аварыйная электраправодка.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,
інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС.


Вярнуцца назад