Галоўная > Здарэнні > У вёсцы Асада-Дзедзіна здарыўся пажар

У вёсцы Асада-Дзедзіна здарыўся пажар


10-11-2017, 15:34. размясціў: gazeta

 7 лістапада ў 23.35 на цэнтральны пульт райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Асада-Дзедзіна Перабродскага сельсавета. 

Калі прыбылі выратавальнікі, будынак практычна цалкам ахапіла полымя. Уратаваць яго не ўдалося, засталіся рэшткі абгарэлых сцен. Добра, што ў хаце не было жыхароў.
Прычыны пажару высвятляюцца.


Алег БУНТА, старшы інспектар РАНС.


Вярнуцца назад