Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 61 паведамленне і заява

В Миорский РОВД поступило 61 сообщение и заявлениеЗ 11 па 17 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 61 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 165 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

У дом праз акно
11 красавіка ў міліцыю звярнуўся пенсіянер з вёскі Цімошкава Туркоўскага сельсавета. У яго доме ўчынілі крадзеж. Асоба зламысніка ўстаноўлена. 16-гадовы юнак з гэтай вёскі выставіў акно, забраўся ў дом і ўкраў дарожную сумку, два кухонныя нажы, пробку ад электралічыльніка, электрычную лямпу. Прычынены ўрон—20 рублёў. Украдзенае канфіскавана. У адносінах да юнака ўзбуджана крымінальная справа.


Укралі акумулятары
Крымінальная справа ўзбуджана 11 красавіка ў адносінах да двух жыхароў вёскі Чэрасы 1993 і 1996 гадоў нараджэння. Абодва раней не судзімыя. Абвінавачваюцца ў крадзяжы сямі аўтамабільных акумулятараў. Знайшлі іх ля дачнага дома ў вёсцы Сушкі. Прычынены ўрон ацэнены ў 295 рублёў 12 капеек. Украдзенае канфіскавана.


Нецвярозыя на працы
Удзень 12 красавіка на тэрыторыі майстэрні КУП "Язна" ў нецвярозым стане знаходзіўся работнік гаспадаркі. 14 красавіка ў першай палове дня на ферме затрымалі п'янага работніка СУП "Цітова". У адносінах да абодвух складзены адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне на працы ў нецвярозым стане.


Барсетка апусцела
Жыхар Браслаўскага раёна 14 красавіка прыехаў на выхадныя да родных у Дворнае Сяло. Машыну пакінуў у двары незачыненай. На панэлі засталася барсетка з грашыма. На наступны дзень купюр не было. Укралі 414 рублёў. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Узбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Піва па 11,50
Двое міярчан 1994 і 1995 гадоў нараджэння вечарам 14 красавіка распівалі піва ля магазіна "Вецярок" па вуліцы Ізварына. Іх затрымалі супрацоўнікі аддзялення аховы і даставілі ў РАУС. За распіццё піва на вуліцы складзены адміністрацыйныя пратаколы. Абодва парушальнікі пакараны штрафам у 11 рублёў 50 капеек.


У суд за камбікорм
90 кілаграмаў камбікорму 16 красавіка ўкраў са склада ААТ "Наўгароды" работнік гэтай гаспадаркі. У памяшканне пранік, пашкодзіўшы дзвярную запору. Затрымалі парушальніка на наступны дзень. Ён знаходзіўся ў нецвярозым стане. Складзены адміністрацыйны пратакол за дробны крадзеж.
Падобнае правапарушэнне ўчынена раней ў ААТ "Мікалаёўскі". Работнік гаспадаркі разам з беспрацоўным напарнікам укралі 50 кілаграмаў камбікорму з фермы. Абодва матэрыялы разгледзіць суд.


Забойства ў свята
Вечарам 16 красавіка на 102 паведамілі пра забойства ў вёсцы Маляўкі Міёрскага сельсавета. На месца прыбыла следча-аператыўная група. У доме пенсіянера 1945 года нараджэння знаходзіўся труп яго пляменніка. Прычына смерці — нажавое раненне. Затрыманы гаспадар дома і яго дачка. Узбуджана крымінальная справа. Высвятляюцца абставіны злачынства.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага
аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,

начальнік раённага

аддзела Следчага камітэта.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта