Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 45 паведамленняў і заяў

В Миорский РОВД поступило 45 сообщений и заявленийЗ 4 па 10 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 45 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Крымінальныя справы не ўзбуджаліся. Складзены 174 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Украсці не ўдалося
Супрацоўнік КУП "Язна" украў са склада гаспадаркі тры мяхі камбікорму. Са здабычай яго затрымаў участковы інспектар міліцыі. Камбікорм вярнулі на склад. На парушальніка складзены пратакол за дробны крадзеж. Пакаранне вынесе суд.


Памыліўся паверхам
36-гадовы міярчанін вечарам вяртаўся дадому п'яны. Пераблытаў паверх і стаў ламіцца ў чужую кватэру. Суседзі выклікалі міліцыю. Ноч мужчына правёў у аддзеле ўнутраных спраў. Раніцай прыйшоў дадому і ўчыніў скандал з сужыцельніцай. Нанёс ёй пабоі. За гэта атрымаў яшчэ адзін пратакол.


На дом з камянямі
Чацвёра падлеткаў кідалі камянямі і глінай у жылы дом па вуліцы Кірава ў райцэнтры. Так бавілі час вечарам будняга дня. Гаспадыня дома патэлефанавала на 102. Пратаколы складзены на бацькоў хуліганаў. Матэрыялы разгледзяць у камісіі па справах непаўналетніх.


7 базавых з канфіскацыяй
Штрафам у 161 рубель пакараны 63-гадовы жыхар Старых Крукоў за выраб і захоўванне самагоннай брагі. Вяскоўца наведаў участковы інспектар міліцыі. На праверку меў санкцыю пракурора. У доме знайшоў бітон з 35-цю літрамі самагоннай брагі, у гаспадарчай пабудове — самагонны апарат. Адміністрацыйныя пратаколы разгледжаны ў судзе. Брага і апарат канфіскаваны.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік

штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта