Авторизация
 

Папярэдзіць няшчасныя выпадкі — ратаваць жыцці

Предупредить несчастные случаи — спасти жизниНа працягу мінулага года пры эксплуатацыі пад'ёмных збудаванняў на прадпрыемствах краіны адбыліся 4 няшчасныя выпадкі, 2 аварыі, 6 інцыдэнтаў, якія падлягаюць уліку ў Дзяржпрамнаглядзе. На жаль, статыстыка аварый не суцяшальныя. З-за безадказнасці і ляноты пакутуюць людзі, абрываюцца жыцці, бурацца чалавечыя лёсы…

 

Аналізуючы прычыны аварый, можна зрабіць выснову, што практычны ўсе аварыі (прыкладна 90%) насілі чалавечы фактар, і ў першую чаргу — гэта грубае невыкананне спецыялістамі прадпрыемстваў ускладзеных на іх абавязкаў, выяўленае ў элементарным невыкананні патрабаванняў. Незразумелая пазіцыя спецыялістаў, якія бачаць парушэнні і закрываюць на іх вочы, і нават з імі спрыяюць выкананню работ.

 

Пры правядзенні праверак высвятляюцца такія парушэнні, якія можна ліквідаваць на працягу 10-15 хвілін. Узнікае пытанне: куды глядзіць служба нагляду на саміх прадпрыемствах? Яна ж створана для кантролю і, у першую чаргу, для прадухілення аварый. Многіх інцыдэнтаў, няшчасных выпадкаў можна пазбегнуць, а для гэтага ў першую чаргу неабходна ўзмацніць кантроль, навесці парадак, належным чынам выконваць свае абавязкі, павялічыць лік кантрольна-прафілактычных праверак унутры прадпрыемства. У дадзеным пытанні многае залежыць ад кіраўнікоў і адказных спецыялістаў, якія абавязаны пастаянна кіравацца і выконваць сваю працу па забеспячэнні бяспекі працы, у прыватнасці згодна з Правіламі па забеспячэнні прамысловай бяспекі грузапад'ёмных кранаў.

 

Звяртаюся да кіраўнікоў прадпрыемстваў і нагадваю аб неабходнасці павышэння ўзроўню вытворчага кантролю на небяспечных вытворчых аб'ектах аб забеспячэнні бяспечнай эксплуатацыі грузападымальнага абсталявання, а таксама звярніце ўвагу на павышэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны падначаленых.

 

А. ШЫКУЦКІ,

дзяржаўны інспектар Віцебскага

абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта