Авторизация
 

У камісіі па справах непаўналетніх у Міёрах

В комиссии по делам несовершеннолетних в МиорахКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

Дзевяцігадовы хлопчык украў мабільны тэлефон у аднакласніка. Ледзь не апынуўся пад коламі аўтамабіля вучань 10 класа. Пяты месяц трое дзяцей знаходзяцца ў апякунскай сям'і, а іх маці не спяшаецца выпраўляцца.

 

Чужое браць нельга
Некалькі разоў паўтарылі гэтую фразу трэццякласніку Ягору (імя зменена). Хлопчык украў мабільны ў аднакласніка. Бачыў, як той перад урокам фізкультуры пакінуў тэлефон на зарадцы. Ягор папрасіўся ў настаўніка выйсці. Замест прыбіральні пайшоў у клас. Тэлефон узяў, зараднае выкінуў. Дома чужую рэч заўважыла маці. Пасля мабільны вярнулі. Трэба адзначыць, старэйшы брат Ягора таксама краў тэлефон. Разам яны падпалілі чужы дом. Прычыну супрацьпраўных паводзін хлопчыкаў камісія ў першую чаргу бачыць у іх маці. З ёй размаўлялі асобна. Падкрэслілі, што жанчына пажынае плады ранейшых памылак. Калі замест таго, каб займацца дзецьмі, злоўжывала спіртным і ўладкоўвала асабістае жыццё. Цяпер за гэта расплачваецца. Як у пераносным, так і ў прамым сэнсе. За неналежнае выхаванне сына пакаралі штрафам у 10 базавых велічынь.


Прагулка па дарозе
Двое юнакоў ішлі ў вёсцы па дарозе. Дакладней, па праезнай частцы. У гэты ж час ехаў легкавы аўтамабіль. Абышлося без сур'ёзных траўм. У машыны пашкоджана лабавое шкло. Як заўважыў тата аднаго з хлопцаў, на дарогу яны выйшлі ненаўмысна. Па нячышчанай ад снегу і лёду абочыне ісці нязручна. А вось чаму вадзіцель, заўважыўшы пешаходаў, не прыняў меры перасцярогі? Пытанні застаюцца. Вывад адзін: на дарозе трэба быць уважлівымі і прытрымлівацца ўстаноўленых правіл. Пра гэта папярэдзілі юнакоў і іх бацькоў.


Складна казка расказваецца
Алена (імя зменена)—маладая жанчына і шмат-дзетная маці. Па знешнім выглядзе наўрад ці скажаш, што ў яе сур'ёзныя праблемы. Трое дзяцей пяты месяц у апякунскай сям'і. Муж адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Хутка вернецца, але жыць з ім не плануе. "Вы курыце?"—прагучала пытанне, як толькі Алена зайшла. Пах тытуню схлусіць не дазволіў. "Выйду адсюль і адразу кіну",—абяцае. На словах у Алены ўсё добра: п'е таблеткі ад алкагольнай залежнасці і пастараецца, каб вярнуць дзяцей. На справе інакш: застаць яе дома няпроста, мяняюцца сужыцелі, пра дзяцей не асабліва клапоціцца. Камісія настроена рыхтаваць дакументы на пазбаўленне бацькоўскіх правоў. Час на выпраўленне ў Алены яшчэ ёсць.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта