Авторизация
 

У аператыўна-дзяжурную службу Міёрскага РАУС

В оперативно-дежурную службу Миорского РОВДДзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта

У перыяд з 7 па 13 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 45 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 10 крымінальных спраў. Складзены 181 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Серыйны злодзей
Адразу 5 крымінальных спраў па артыкуле "Крадзеж" узбудзіў Полацкі міжрайаддзел Следчага камітэта ў адносінах да Ула-дзіміра Чубрэвіча. Нагадаем, мінулай восенню зламыснік учыняў крадзяжы (у асноўным з дамоў у невялікіх вёсках) у нашым раёне і за яго межамі. Падчас расследавання раней узбуджаных спраў устаноўлены іншыя факты. Напрыклад, крадзеж воза ў лістападзе 2016-га на полі ля вёскі Палякі Міёрскага сельсавета. Злодзей знаходзіцца пад арыштам.


Месца здарэння — дача
З паведамленнем пра крадзеж 11 сакавіка звярнуўся ў міліцыю жыхар Наваполацка. З двара яго дачнага дома ў Дзісне прапалі помпа "Ручаёк" і 20-метровы медны провад ад бетонамяшалкі. Урон ацэньваецца ў 70 рублёў. На след злодзея выйшлі адразу. Ім аказаўся раней не судзімы 26-гадовы жыхар вёскі Горкі, які нідзе не працуе. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.


***
У гэты ж дзень яшчэ адзін жыхар Наваполацка набраў нумар аператыўна-дзяжурнай службы РАУС. З яго дачнага дома ў вёсцы Кухаронкі Завуццеўскага сельсавета ўкралі бензапілу, электрадрыль, DVD-прайгравальнік, прыстаўку ZALA, адзенне і іншую маёмасць. Сума ўрону—500 рублёў. Злодзей забраўся ў дом, пашкодзіўшы вакно. У злачынстве прызналася раней судзімая 40-гадовая жыхарка раёна. Нядаўна яна вярнулася з месцаў пазбаўлення волі і ўжо ўчыніла крадзяжы ў Осцевічах і Дзісне (пра гэта паведамлялі ў мінулым выпуску "Хронікі здарэнняў"). Украдзеныя рэчы канфіскаваны. У адносінах да зламысніцы ўзбуджана чарговая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж". Сама яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.


Справа аб аліментах
13 сакавіка ў раённы аддзел Следчага камітэта з пракуратуры паступіў матэрыял праверкі ў адносінах да 35-гадовага жыхара вёскі Стары Пагост. Са снежня 2015-га па люты 2017 года мужчына не выплочваў аліменты на свайго сына 2003 года нараджэння. Узбуджана крымінальная справа.


З бурта ў свой мех
40 кілаграмаў бульбы ўкралі са сховішча ААТ "Пад'ельцы" двое жыхароў з Белеўцаў і Сцефанова. Абодва не працуюць. Урон, які складае 7 рублёў 20 капеек, не кампенсаваны. Матэрыял будзе разгледжаны ў судзе.


Непадпарадкаванне нецвярозых
9 сакавіка пасля паўночы і 11 сакавіка ў 23.00 на вуліцы побач з кафэ "Брыганціна" ў нецвярозым стане затрыманы двое жыхароў райцэнтра ва ўзросце 40 і 31 года адпаведна. У адносінах да кожнага складзены адміністрацыйны пратакол. Абодва аказалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, за што таксама панясуць адказнасць. 31-гадовы парушальнік падчас агляду у медустанове дазволіў сабе нецэнзурную лаянку. Гэта яшчэ адзін асобны пратакол. Пакаранне вынесе суд.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 002
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 701
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта