Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 56 паведамленняў і заяў

В Миорский РОВД поступило 56 сообщений и заявленийУ перыяд з 21 па 27 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 56 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 9 крымінальных спраў. Складзены 172 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Справа пра начных хуліганаў
Трое міярчан вярталіся дадому пасля гадзіны ночы. Ля міні-рынка сустрэлі двух незнаёмых мужчын. Тыя без прычыны і лішніх слоў пабілі выпадковых прахожых. У міліцыю звярнулася 21-гадовая пацярпелая. Асобы хуліганаў устаноўлены. Абодва пражываюць у райцэнтры, маюць не адну судзімасць і не працуюць. Адзін цяпер у ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Месцазнаходжанне другога ўстанаўліваецца. Крымінальная справа па артыкуле 339 КК "Хуліганства" ўзбуджана 21 лютага.


На крадзеж з непаўналетнім
У адносінах да 18-гадовага раней судзімага жыхара вёскі Даўгінава 21 лютага ўзбуджана крымінальная справа за ўцягненне непаўналетняга ва ўчыненне злачынства. У снежні мінулага года юнак украў маёмасць з чужога гаража. На справу пайшоў не адзін. З сабой узяў мясцовага дзевяцікласніка. Запэўніў, што абыдзецца без пакарання. За абодва злачынствы адкажа ў судзе.


Драўніна для сябе
Каля 25 метраў кубічных дзелавой драўніны хвойных парод прысвоіла службовая асоба УП "Павяцце". Сума ўрону ацэнена ў 1800 рублёў. Драўніна ўкрадзена падчас высечкі ва ўрочышчах Рачнёва і Павяцце з красавіка па снежань мінулага года. Крымінальная справа па артыкуле 210 КК "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" ўзбуджана 22 лютага.


Без дазволу захоўвалі зброю

Адразу чатыры крымінальныя справы ўзбуджаны 27 лютага ў адносінах да жыхароў раёна за незаконнае захаванне зброі і боепрыпасаў. У жыхара вёскі Зачарэўе Перабродскага сельсавета праваахоўнікі знайшлі паляўнічы карабін і 26 патронаў да яго. Вінтоўка і чатыры патроны выяўлены ў міярчаніна. Жыхар Камянполля незаконна захоўваў 35 спартыўна-паляўнічых патронаў, вінтоўку ў разабраным выглядзе і 2 патроны да яе. У жыхара вёскі Яўцерашкі Перабродскага сельсавета знойдзены порах і 12 спартыўна-паляўнічых патронаў.


Прыхапіў трымер і электрапілу
У аператыўна-дзяжурную службу РАУС увечары 27 лютага звярнулася пенсіянерка з Лявонпаля. Паведаміла, што ў суседнім дачным доме, гаспадыня якога пражывае ў Санкт-Пецярбургу, учынены крадзеж. Невядомая асоба пашкодзіла замок на ўваходных дзвярах і пранікла ў жыллё. Украдзены трымер і электрапіла. Сума ўрону—400 рублёў. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Самагон каштуе дорага
Штрафам у сем базавых велічынь пакараны жывёлавод з вёскі Румполле Завуццеўскага сельсавета за вытворчасць самагону і самагоннай брагі. Шкляную ёмістасць з двума літрамі самагону ўчастковы інспектар міліцыі выявіў у калідоры дома, а на кухні — 31 літр самагоннай брагі ў бітоне. Экспертыза пацвердзіла хімічны склад рэчываў. Матэрыялы разгледжаны ў судзе. Самагон і брага канфіскаваны.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў;
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта