Авторизация
 

У Магілёве маладая дзяўчына ў чаканні тэлефоннай размовы вырашыла прыняць ванну, а мабільнік, падключаны да зараднага прыстасавання, паклала побач. Калі апарат зазваніў, яна ўзяла яго мокрымі рукамі і была смяртэльна траўміравана электратокам. Званок аказаўся апошнім у яе жыцці з-за дрэннай ізаляцыі і вільгаці.
У Віцебску сям’я набыла пральную машыну-аўтамат, якая была ў карыстанні. Для яе ўстаноўкі ў ваннай запрасілі выпадковага чалавека. Пры ўключэнні аказалася, што машына “б’ецца токам”. Выкліканы па тэлефоне той жа “спецыяліст” злучыў корпус машыны дротам з металічнай ножкай ванны, аднак пры гэтым не праверыў, ці ёсць зазямленне ў самой ванны.

Каб прыняць душ, 16-гадовая дачка гаспадыні стала ў ванну і трапіла пад смяртэльны ўдар электратоку, калі датыкнулася да металічнага змешвальніка, бо пральная машына ў гэты час была ўключана.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, раён электрасетак рэкамендуе абавязкова зманціраваць прыстасаванне абароннага адключэння (УЗО) пры капітальным рамонце жылля ці замене электраправодкі. Пакуль гэта адзіны апарат, які ратуе чалавека пры датыканні да токавядучых прадметаў. Ён спрацоўвае пры току, які не ўяўляе небяспекі для жыцця чалавека.

Зманціруйце УЗО пры падключэнні складанай бытавой тэхнікі — мікрахвалевых печаў, пральных машын, насосаў, камп’ютэраў, ліній асвятлення і разетак у вонкавых электраўстаноўках. Гэтым вы папярэдзіце загаранні, пашкоджанні вашых бытавых электрапрыбораў і электратраўматызм.

Р. СІНЯЎСКІ,
галоўны інжынер
Міёрскага РЭС.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта