Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 27 паведамленняў і заяў

В Миорский РОВД поступило 27 сообщений и заявленийУ перыяд з 7 па 13 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 27 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Крымінальныя справы не ўзбуджаліся. Складзена 239 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Сабакі гуляюць і кусаюць
7 лютага на 102 патэлефанавала жыхарка вёскі Дворышча Перабродскага сельсавета. Паскардзілася на суседку, якая ўтрымлівае свайго сабаку без прывязі. Падчас праверкі факт пацвердзіўся. У адносінах да гаспадыні хатняга гадаванца складзены адміністрацыйны пратакол.


***
Вечарам 9 лютага паступіла паведамленне ад трэнера ФСК "Атлант". Ля спартшколы сабака пакусаў дзіця за руку. Па факце праводзіцца праверка.


Пад вартай
Устаноўлена асоба зламысніка, які ўчыніў крадзеж у вёсцы Маназыль Завуццеўскага сельсавета. Нагадаем, у міліцыю звярталася жыхарка Полацка з паведамленнем, што з гаспадарчай пабудовы ў двары дачнага дома зніклі веласіпед і электрычны наждак. Прысвоіў чужое 26-гадовы жыхар вёскі Людвінова Шаркаўшчынскага раёна. Афіцыйна не працуе, раней не судзімы. Цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.


Бочка знойдзена
У снежні мінулага года была ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. Паблізу вёскі Новыя Крукі ад будынкаў, арэндуемых індывідуальным прадпрымальнікам, укралі металічную бочку аб'ёмам у тры метры кубічныя. Злодзея выявілі. Ім аказаўся 56-гадовы жыхар Дрыгуч. Працуе ў мясцовай гаспадарцы, раней не судзімы. Да суда знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.


Непаўналетнія на дыскатэцы
12 лютага на дыскатэцы ў Чэраскім сельскім Доме культуры супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС затрымалі дзвюх дзяўчат-падлеткаў. Гадзіннік паказваў крыху за поўнач. Адна прыехала патанцаваць з Чурылава, другая—з Паташні. Адміністрацыйнае пакаранне за несуправаджэнне дзяцей у начны час панеслі іх бацькі.


Два пратаколы за раз
Уначы 12 лютага ля кафэ "Брыганціна" ў райцэнтры затрыманы 37-гадовы жыхар Пад'ельцаў. Прыцягнуў да сябе ўвагу супрацоўнікаў ДАІ гучнай нецэнзурнай лаянкай. Калі прапанавалі праехаць для разбіральніцтва ў аддзел унутраных спраў, аказаў супраціўленне. І такім чынам запісаў на свой рахунак два пратаколы: за дробнае хуліганства і за непавінавачванне супрацоўнікам міліцыі. Матэрыялы разгледзіць суд.


Выклік не пацвердзіўся
Жыхарка Чапукоў 13 лютага паведаміла на 102, што ў дзверы яе дома стукаецца былы муж. Міліцыянеры прыбылі на месца, але ля дома нікога не засталі. Сама жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. За ілжывы выклік пакарана штрафам у 92 рублі.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта