Авторизация
 

У дзяжурную службу Міёрскага РАУС паступілі 32 паведамленні і заявы

В дежурную службу Миорского РОВД поступили 32 сообщения и заявленияУ перыяд з 1 па 6 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 32 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзена 97 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Яшчэ адно прызнанне
1 лютага ўзбуджана чарговая крымінальная справа ў адносінах да жыхароў Браслаўскага раёна і вёскі Ідолта, якія ў снежні мінулага года кралі запчасткі і агрэгаты з аўтаразборкі ў Пад'ельцах. Двое зламыснікаў прызналіся ў крадзяжы каробкі перадач да "Аўдзі-80". Прычынены ўрон каля 100 рублёў. Украдзеная рэч канфіскавана.


У доме без гаспадара
З паведамленнем пра крадзеж у міліцыю звярнулася жыхарка Полацка. З двара яе дачнага дома ў вёсцы Маназыль Завуццеўскага сельсавета прапаў алюмініевы провад даўжынёй у 21 метр, з хлява ўкралі веласіпед і электрычны наждак. Агульны ўрон ацэнены ў 76 рублёў. Веласіпед і наждак знойдзены ў доме раней не судзімага беспрацоўнага мясцовага жыхара. Месцазнаходжанне самога гаспадара ўстанаўліваецца. Крымінальная справа па артыкуле 205 КК "Крадзеж" узбуджана 6 лютага.


Інфармацыя несапраўдная
Службовыя асобы "Міёрскага рамонтніка" на працягу 2016 года прадастаўлялі ў аддзел статыстыкі Міёрскага раёна заведама ілжывыя звесткі. Электронныя дакументы, завераныя подпісам, утрымлівалі несапраўдную інфармацыю пра сабекошт выкананых работ, памер дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, аплату працы работнікаў і інш. 6 лютага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 427 КК "Службовая падробка".


Брага за 46 рублёў
Штрафам у дзве базавыя велічыні пакарана 50-гадовая жыхарка Новага Пагоста. У яе доме на кухні ўчастковы інспектар міліцыі выявіў 40-літровы бітон з вадкасцю з характэрным пахам самагоннай брагі. Пазней хімічны склад рэчыва пацвердзіла экспертыза. У адносінах да гаспадыні складзены пратакол за выраб паўфабрыкатаў для самагону. Адміністрацыйную справу разгледзіў суд і вынес пакаранне рублём з канфіскацыяй брагі.
Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.


Аляксандр ФУРС,

начальнік раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта