Авторизация
 

Спынена спроба парушыць беларуска-латвійскую граніцу

Пресечена попытка нарушить белорусско-латвийскую границуУ ноч з 23 на 24-га студзеня полацкія пагранічнікі спынілі спробу парушыць беларуска-латвійскую граніцу на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна. 

 

Ад мясцовага жыхара паступіла інфармацыя пра выяўленыя сляды некалькіх чалавек на аўтадарозе ў накірунку Дзяржаўнай граніцы з Латвійскай Рэспублікай. У выніку пошукавых мерапрыемстваў затрыманы 7 грамадзян В'етнама і грамадзянін Расійскай Федэрацыі чачэнскай нацыянальнасці, які па папярэдняй версіі выступіў правадніком.


Праводзіцца праверка. У адносінах да затрыманых пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях—"Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь", "Парушэнне пагранічнага рэжыму", "Парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства".


Нагадваем, што за незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы пагражае штраф ад 230 да 2300 рублёў з дэпартацыяй, а пры ўчыненні паўторна на працягу года аналагічнага правапарушэння пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўлення волі да двух гадоў.

 

ДАВЕДКА:
З пачатку бягучага года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада затрыманы тры парушальнікі Дзяржаўнай граніцы, у 2016-м—39. 

 

Фота для ілюстрацыі.

Полацкі пагранічны атрад.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 222
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 528
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 556
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 885
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта