Авторизация
 

Рэцыдываў на Міёршчыне менее, крадзяжы лідзіруюць

Рецидивов на Миорщине становится меньше, кражи лидируютЗ правапарушэннямі і злачынствамі арыфметыка простая. Чым іх менш, тым спакайней. І асобнаму чалавеку, і грамадству ў цэлым. У 2016-м годзе стан крымінагеннай абстаноўкі на Міёршчыне палепшыўся. Падрабязней у размове з памочнікам пракурора раёна Вольгай БАРЫСЕНКА.

 

—Упершыню за некалькі апошніх год колькасць учыненых злачынстваў знізілася. Са 183 у 2015 годзе да 175 у мінулым. Трэба заўважыць, зніжэнне злачыннасці ў 2016-м характэрна для вобласці ў цэлым. У Міёрскім раёне паменела рэцыдываў, эканамічных злачынстваў. З трох да двух знізілася колькасць забойстваў. Аднак адно з іх засталося нераскрытым. 

 

Найбольш распаўсюджаныя ў раёне злачынствы?
—На працягу многіх гадоў лідзіруюць крадзяжы. У 2016-м зарэгістраваны 91. У тым ліку 39 кватэрных. Два крадзяжы ўчынены непаўналетнімі.


Што можна сказаць наконт падлеткавай злачыннасці?
—Калі ў 2015 годзе зарэгістравана пяць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, то ў мінулым толькі два. Можна меркаваць, на станоўчы паказчык паўплывала прафілактычная работа, якую праводзяць інспекцыя па справах непаўналетніх, установы адукацыі. Супрацоўнікі пракуратуры таксама сустракаюцца ў школах са старшакласнікамі. Нагадваюць меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за пэўныя правапарушэнні і злачынствы.


"Нетрадыцыйныя" для раёна злачынствы ў 2016-м рэгістраваліся?
—Выяўлены выпадак фальшываманетніцва. Згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэкса захаванне, выраб ці збыт падробных грошай караюцца абмежаваннем волі ад двух да пяці год або яе пазбаўленнем на тэрмін ад двух да сямі год з канфіскацыяй маёмасці ці без. Зарэгістраваны тры злачынствы па артыкуле 343 КК "Выраб і распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару". Учынены з выкарыстаннем Інтэрнэта. Варта нагадаць аматарам бавіць час у сацсетках пра належны змест асабістых старонак. Калі ў свабодным доступе размяшчаюцца парнаграфічныя матэрыялы, гэта цягне за сабой крымінальную адказнасць.


Якое месца па ўзроўні крымінагеннай абстаноўкі займае Міёрскі раён у вобласці?
—Можна сказаць, у залатой сярэдзіне. У нашых суседзяў—Шаркаўшчынскім і Браслаўскім раёнах—злачыннасць ніжэй. 127 і 166 злачынстваў у 2016-м адпаведна. У Верхнядзвінскім раёне—232. Да прыкладу, у Талачынскім раёне за мінулы год зарэгістравана 303 злачынствы, у Пастаўскім—279.


У якім напрамку прафілактычную работу трэба актывізаваць?
”Па-першае, зніжэнне пэўных відаў злачынстваў не дазваляе апускаць планку. Аддзел унутраных спраў, грамадскія пункты аховы правапарадку, установы адукацыі і аховы здароўя і іншыя суб'екты прафілактыкі павінны шукаць дзейсныя апераджальныя формы і метады работы. Па-другое, на дадзены момант патрабуюць пільнай увагі злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян. У першыя дні студзеня ў вобласці зарэгістравана пяць выпадкаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. У тым ліку і ў нашым раёне.


Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 590
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта