У спешцы па справах мы зывычайна глядзім пад ногі, каб не паслізнуцца ці не аступіцца, уважліва сочым за транспартам на дарозе, прапускаючы машыны, і вельмі рэдка звяртаем увагу на смяротна небяспечныя ледзяшы, якія звісаюць над галавой, пагражаючы вострымі пікамі. А іншы раз проста забываемся адысціся ад будынкаў на два-тры метры. Каб не стаць ахвярай глыб снегу і ледзяшоў, якія абрушваюцца з дахаў, неабходна захоўваць пэўныя правілы:
- не набліжацца да будынкаў, не дазваляць знаходзіцца ў такіх месцах дзецям і падлеткам; - не паркаваць аўтатранспарт паблізу будынкаў; - пры наяўнасці агароджы, папераджальных аншлагаў (таблічак) пра небяспеку, нельга праходзіць за агароджу, трэба абысці гэтае месца іншым шляхам; - пры выяўленні навалаў снегу і ледзяшоў, якія ўтварыліся пад дахам будынка, звярніцеся ў абслугоўваючую арганізацыю або органы мясцовага самакіравання з заявай аб неабходнасці ліквідацыі пагрозы для людзей; - памятайце, што пасля падзення снегу ці лёду з краю даху, можа лавінай абрынуцца зверху і ўся астатняя снежная маса. Таму, прыкме-ціўшы на тратуары невялікія горкі ледзяшоў ці снегу, адыдзіцеся далей.
Беражыце сябе!
Юрый ПАПЛАЎСКІ, галоўны інжынер УП ЖКГ. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.