Авторизация
 

На Міёршчыне ўзбуджаны дзве крымінальныя справы

На Миорщине возбуждено два уголовных делаУ перыяд з 10 па 16 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 43 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Выяўлена 121 адміністрацыйнае правапарушэнне.

 

Нецвярозы і без флікера
На вуліцы Кастрычніцкай побач з плошчай Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры 14 студзеня ў 23.40 быў затрыманы міярчанін. Выйшаў на праезную частку ў нецвярозым стане, да таго ж без святлоадбівальнага элемента. Парушэнне абышлося ў тры базавыя велічыні, што складае 69 рублёў.
Увогуле ў перыяд з 10 да 16 студзеня ў грамадскіх месцах затрымана дзевяць грамадзян у стане алкагольнага ап'янення. Як правіла, у вячэрні час.


Канфлікт з удзелам нажа
Познім вечарам 15 студзеня медыкі паведамілі ў міліцыю пра параненага нажом пацыента. 39-гадовага міярчаніна даставілі ў хірургічнае аддзяленне з дома. Цялесныя пашкоджанні мужчыну прычыніў яго цесць падчас сваркі. Праводзіцца праверка.


Утоеная зброя
Жыхар вёскі Ніўнікі Перабродскага сельсавета на працягу некалькіх год незаконна захоўваў у сваім доме вінтоўку і тры патроны да яе. Падобнае злачынства адносіцца да катэгорыі цяжкіх. Згодна з часткай 2 артыкула 295 КК "Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" мінімальнае пакаранне—да двух год папраўчых работ. Зброя і патроны канфіскаваны. Крымінальная справа ўзбуджана 16 студзеня. Раней мужчына судзімы не быў.


Злодзеі на аўтаразборцы
Індывідуальны прадпрымальнік з Пад'ельцаў 16 студзеня паведаміў на 102 пра крадзеж, учынены на ўласнай аўтаразборцы. Злодзеі праніклі на тэрыторыю напярэдадні познім вечарам. Укралі бампер і паўвось да аўтамабіля "Аудзі-80". Камера відэаназірання зафіксавала дваіх. Прычынены ўрон ацэньваецца ў 240 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта