Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па падазрэнні двух жыхароў Полацка і Наваполацка ў забойстве ў 2012 годзе непаўналетняй дзяўчыны. Гэтыя людзі могуць мець дачыненне і да серыі злачынстваў, учыненых пры падобных умовах.
Мужчыны сярэдніх гадоў, удваіх ці па адным, пры перапісцы з дзяўчатамі па інтэрнэце ці зносінах на вуліцах горада прапаноўвалі прадоўжыць знаёмства і частавалі рознымі напоямі, спіртнымі ці безалкагольнымі, у якія загадзя падмешвалі рэчыва са снатворным эфектам. Як ахвяра губляла прытомнасць, мужчыны ўчынялі з імі сексуальныя дзеянні і (ці) кралі матэрыяльныя каштоўнасці і іншую маёмасць. Калі вам вядомы падобныя злачынствы на тэрыторыі Віцебскай (у прыватнасці, у Полацку і Наваполацку) і Мінскай абласцей на працягу 2008-2017 гадоў, паведамце пра іх следству па тэлефонах 8(017) 389 50 02, 389 52 95, 8(0212) 60 86 82, 8(029) 699 01 49, 711 35 82.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.