Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступілі 52 паведамленні

В Миорский РОВД поступили 52 сообщенияУ перыяд з 3 па 9 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 52 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана адна крымінальная справа. Складзена 90 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Пагроза ад былога мужа
5 студзеня за дапамогай у міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Мельніца Перабродскага сельсавета. Былы муж, з якім пражывае ў адным доме, накінуўся на яе з кулакамі, пасля пачаў душыць, пагражаў забойствам. Дарэчы, у мінулым годзе мужчыну асудзілі за такое ж злачынства і пакаралі штрафам. Гісторыя паўтарылася. Узбуджана крымінальная справа. Верагодна, на гэты раз пакаранне будзе больш строгім.


Самагонны апарат канфіскаваны
У доме 77-гадовай жыхаркі Завуцця знойдзены самагонны апарат. Наўрад ці пенсіянерка ім карысталася. Спіртных напояў хатняй вытворчасці не выяўлена. Між тым захаванне самагоннага апарата таксама з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем. Прыбор канфіскаваны.


Агрэсіўны дварняк
Раніцай 9 студзеня на 102 патэлефанавала супрацоўніца дзіцячага садка №2. Па дарозе на працу на яе напаў сабака, што свабодна гуляў па вуліцы Паўночнай. Пашкодзіў сумку, якой адбівалася ад дварняка. Гаспадыня сабакі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Прычым не ў першы раз. Нагадаем, што парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл караецца папярэджаннем ці штрафам ад адной да 15 базавых велічынь. Калі прычынена шкода здароўю людзей ці маёмасці—штраф ад 10 да 30 БВ або адміністрацыйны арышт.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага адзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 047
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 532
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 526
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта