Авторизация
 

Здарылася на Міёршчыне з 13 па 19 снежня

Случилось на Миорщине с 13 по 19 декабряУ перыяд з 13 па 19 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 39 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана восем крымінальных спраў. Складзены 94 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Хатні тыран
У адносінах да жыхара Узмён 15 снежня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 154 КК "Катаванне". За дапамогай у міліцыю звярнулася яго жонка. На працягу пэўнага часу цярпела здзекі. Наносіў пабоі, прычыняў цялесныя пашкоджанні, цягаў за валасы. Хатні тыран адкажа перад судом.


Каму спатрэбілася бочка
Індывідуальны прадпрымальнік з Міёр паведаміў у аператыўна-дзяжурную службу РАУС пра крадзеж. Ад арэндуемага ім будынка ля вёскі Новыя Крукі прапала металічная бочка аб'ёмам у тры метры кубічныя. Урон ацэнены ў 500 рублёў. Крымінальная справа па артыкуле 205 КК "Кра- дзеж" узбуджана 15 снежня. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Сакрэтнае стала вядомым
Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь 15 снежня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да службовай асобы ЛВДС "Дзісна" па артыкуле 424 "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі". У перыяд з 2014 года па люты 2016-га супрацоўнік станцыі, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы і маючы карыслівы намер, прадастаўляў звесткі пра рэжым транспарціроўкі паліва па падземным нафтапрадуктапровадзе. Гэтая інфармацыя выкарыстоўвалася для крадзяжоў дызельнага паліва.


Злодзей папаўся
Затрымалі Уладзіміра Чубрэвіча, які знаходзіўся ў вышуку і меў дачыненне да крадзяжоў, учыненых у раёне. На працягу пэўнага перыяду наведваўся ў невялікія вёскі, дзе з дачных дамоў забіраў прадукты харчавання, рэчы хатняга ўжытку. Геаграфія дзеянняў—10 вёсак на Міёршчыне, тры крадзяжы ў Полацкім раёне. Зламыснік затрыманы па месцы жыхарства ў г. п. Друя Браслаўскага раёна. Цяпер у ізалятары часовага ўтрымання Полацкага раённага аддзела ўнутраных спраў.


Трэці раз—нешчаслівы
Раней судзімы жыхар аграгарадка Цвеціна знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам. Апошні падразумявае выкананне пэўных патрабаванняў. У тым ліку не наведваць забаўляльныя ўстановы, знаходзіцца па месцы жыхарства ў вызначаны час сутак, з'яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгістрацыі. Двойчы за год паднаглядны прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ўстаноўленых правіл. Ігнараванне іх у трэці раз пацягнула крымінальную адказнасць. 16 снежня ўзбуджана справа па артыкуле 421 КК "Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду".


Пазбаўленне замест абмежавання
Слесар санаторыя "Расінка" прыгаворам суда быў асу-джаны да абмежавання волі. Аднак парушаў умовы адбывання пакарання, за што і атрымае чарговую судзімасць. У адносінах да яго 18 снежня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 КК "Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі". Цяпер пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.


Мабільны вярнулі
Жыхар Дзісны паведаміў на 102, што з яго дома ўкралі мабільны тэлефон. Каштаваў гаджэт каля 200 рублёў. На месца здарэння выехала аператыўная група. Асобу зламысніка ўстанавілі. Ім аказаўся раней судзімы жыхар горада. Знаходзячыся ў доме пацярпелага, ён забраў са стала яго мабільны. Украдзенае вернута ўладальніку. У адносінах да злодзея 19 снежня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК "Крадзеж".


Ад выплат ухіляецца
На рахунку супрацоўніцы льнозавода судзімасці за кра-дзеж, за ўхіленне ад кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Апошняе—сфера дзеяння артыкула 174 Крымінальнага кодэкса. Па частцы трэцяй гэтага артыкула ў адносінах да міярчанкі 19 снежня ўзбуджана чарговая крымінальная справа.


Пашкодзілі стэнд
Хадайніцтва ад старшыні Новапагосцкага сельсавета паступіла ў РАУС 19 снежня. У вёсцы Новы Пагост пашкодзілі інфармацыйны стэнд, што належыць сельвыканкаму. Прычынены ўрон ацэнены ў 180 рублёў. Узбуджана крымінальная справа, асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта