Жительница Постав обвиняется в вовлечению в проституцию девушек

Жительница Постав обвиняется в вовлечению в проституцию девушекНеаднаразова судзімая 48-гадовая жыхарка Пастаў абвінавачваецца ва ўцягненні ў прастытуцыю дзяўчат.

 

Па дадзеных следства, у перыяд з чэрвеня 2014 года да мая 2016-га яна схіліла да заняткаў прастытуцыяй сем дзяўчат, адна з якіх непаўналетняя. Пасля пазнаёмілася яшчэ з трыма дзяўчынамі, якія займаліся прастытуцыяй. Адной з іх было 12 год. Арганізоўвала для іх сустрэчы з кліентамі. Частку заробленых грошай забірала сабе.


Знаходзячыся ў розных месцах Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей, схіляла дзяўчат сістэматычна аказваць сексуальныя паслугі за ўзнагароджанне. На ўласным прыкладзе дэманстравала магчымасць атрымаць заробак за кароткі прамежак часу. Калі ёй адмаўлялі, пагражала гвалтам і фізічнай расправай.


Падчас следства сабраны доказы па 17 эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачваемай.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.


Святлана САХАРАВА,

афіцыйны прадстаўнік упраўлення

Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.