Авторизация
 

Для нецвярозага шлях праз Міёршчыну перакрыты

Для нетрезвого путь через Миорщину перекрытАдзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў раёне 30 снежня пад дэвізам "Спыні бяду - патэлефануй 102!" Мерапрыемства скіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янення.

 

Існуе меркаванне, што келіх віна ці адна-дзве чаркі гарэлкі ніяк не ўплываюць на кіраванне аўтамабілем. Так лічыць памылкова. Садзіцца за руль нават "пад лёгкім градусам" катэгарычна забаронена заканадаўствам.


З праблемай нецвярозых вадзіцеляў у розных краінах змагаюцца па-свойму. Напрыклад, у Японіі мінімальны штраф за кіраванне ў стане ап'янення—амаль 9000 долараў, за паўторнае парушэнне можна атрымаць да 5 год турмы. У Канадзе нецвярозаму кіроўцу, па чыёй віне загінуў чалавек, пагражае пажыццёвае зняволенне. У амерыканскім штаце Ілінойс вадзіцеляў "пад градусам" могуць абавязаць наведаць моргі і бальніцы, каб увачавідкі ўбачылі "таварышаў па няшчасці". У Венэсуэле адразу канфіскуюць аўтамабіль.


Наша заканадаўства за кіраванне транспартам у стане ап'янення карае штрафам ад 15 да 100 базавых велічынь і на тры гады пазбаўляе вадзіцельскіх правоў. Паўторнае парушэнне цягне за сабой крымінальную адказнасць (штраф, папраўчыя работы да двух год, арышт да шасці месяцаў) з канфіскацыяй транспартнага сродку.


Не толькі інспектары ДПС могуць перакрыць шлях нецвярозаму вадзіцелю. Гэта ў стане зрабіць кожны. Калі бачыце, што з руль садзіцца кіроўца "пад градусам" ці па праезнай частцы ідзе нецвярозы пешаход, набярыце нумар 102. Магчыма, гэты званок выратуе чыёсьці жыццё.

 

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта