Вада памылак не даруе

У 2010 годзе ў вобласці было зарэгістравана 339 няшчасных выпадкаў на вадаёмах. Выратавана 487 чалавек (з іх 201 непаўналетні). Загінулі 224 (у тым ліку 14 дзяцей), а гэта на 76 больш, чым у папярэднім годзе. Вадаёмы размешчаны ў асноўным у сельскай мясцовасці, а вось забрала вада больш гараджан — 125. Ахвярамі Няптуна сярод дарослых сталі 183 мужчыны, сярод дзяцей — 12 хлопчыкаў. Жанчын утапілася 27, дзяўчынак — 2. Найбольш рызыкуюць сваім жыццём людзі працаздольнага ўзросту і пенсійнага: 184 тапельцам было ад 18 да 60 гадоў, 26 — пасля 60.

Асноўная прычына гібелі людзей на вадзе — парушэнне правілаў купання, з-за чаго ўтапілася 149 грамадзян (у тым ліку 86 — у рэках, 58 — у азёрах, 39 — у сажалках, па 7 — у кар’ерах і катлаванах), яшчэ 33 пайшлі з жыцця з-за падзення ў ваду, 2 — пры катанні на плаўсродках, 17 — пры рыбнай лоўлі, 17 — у ваннай. Тры чалавекі на вадаёмах пакончылі жыццё самагубствам. Ёсць шэраг іншых прычын, якія прывялі да трагедый на вадзе.

Найбольш тапельцаў было ў вясенне-летнія месяцы: у красавіку загінула 14 чалавек, у маі — 17, у чэрвені — 27, у ліпені — 94, у жніўні — 50.
Варта падкрэсліць, што 64,2% трагічных здарэнняў адбыліся з людзьмі, якія былі ў стане алкагольнага ап’янення.

А. РУБАНІК,
начальнік Міёрскай
выратавальнай станцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.