Авторизация
 

З петардай ля Міёр — на пустыр

С петардой около Миор — на пустырьУ мінулагоднія зімовыя святы па ўсёй краіне ад траўм пры выкарыстанні піратэхнікі пацярпелі 34 чалавекі. Сярод іх амаль палова—дзеці. Каб і наступаючая ўрачыстасць не скончылася сумна для некаторых аматараў петард і феерверкаў, трэба выконваць наступныя правілы засцярогі. 

 

Іх пералічыў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ:

 

-не запускайце феерверк, пакуль не прачыталі інструкцыю да яго;
-пры ўсталёўцы феерверка ці салюта абкладзіце небяспечны выраб цаглінамі, камянямі, зямлёй ці снегам;
-запальваючы феерверк, прысядзьце і падпаліце кнот на адлегласці выцягнутай рукі. Пасля гэтага хутка адыдзіце;
-ні ў якім разе не нахіляйцеся над піратэхнікай, калі яна не спрацавала ці калі запальваеце кнот;
-не варта карыстацца піратэхнікай у стане алкагольнага ап'янення;
-лепш за ўсё запускаць феерверкі на пустыры, дзе няма ні будынкаў, ні выпадковых мінакоў. Небяспечна гэта рабіць на плошчах і тратуарах, а таксама ў парках;
-не запускайце выраб пры моцным ветры, а таксама з акна або балкона;
-не дазваляйце выкарыстоўваць піратэхніку дзецям;
-не трэба насіць петарды ў кішэнях, гуляць з імі і выкарыстоўваць не па прызначэнні;
-калі піратэхніка адсырэла, то пакіньце яе на некалькі дзён у сухім цёплым пакоі. Але ні ў якім разе не сушыце на батарэі.

 

Фота для ілюстрацыі.
Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта