Авторизация
 

За мінулы тыдзень у Міёрскі РАУС паступілі 44 паведамленні

За прошедшую неделю в Миорский РОВД поступили 44 сообщенияУ перыяд з 6 па 12 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 44 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана адна крымінальная справа. Складзена 127 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Выпіў, украў—пратакол
Жыхара аграгарадка Язна ўчастковы інспектар міліцыі затрымаў у нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Склаў пратакол. Прайшло некалькі гадзін, і парушальнік зноў трапіў пад увагу міліцыянера. Украў з фермы, дзе сам і працаваў, 40 кг камбікорму. Зноў пратакол, толькі па іншым артыкуле. Дарэчы, падобныя крадзяжы ўчыняе не ўпершыню. Пакаранне будзе выносіць суд.


Каньяк сярод белага дня
На вуліцы Кірава ў Міёрах буднім днём 7 снежня мужчына распіваў каньяк. Гэта заўважылі супрацоўнікі аддзялення Дэпартамента аховы. У адносінах да парушальніка складзены пратакол па артыкуле 17.3 "Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, ужыванне наркатычных сродкаў ці псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення".


Нецвярозы і буйны
Познім вечарам 9 снежня ў райцэнтры ля кафэ "Брыганціна" супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну ў нецвярозым стане. Разагрэты алкагольнымі градусамі, ён чапляўся да грамадзян і імкнуўся ўчыніць бойку. Не саромеўся ў выразах, нават калі даставілі ў медустанову для агляду. За такія паводзіны панясе адміністрацыйнае пакаранне.


Бензапіла ў чужых руках
У аператыўна-дзяжурную службу РАУС 11 снежня звярнуўся пенсіянер з вёскі Наўгароды. З веранды яго дома прапалі бензапіла і цэп да яе. Зламыснік пранік у жытло шляхам свабоднага доступу. Прычынены ўрон ацэньваецца ў 515 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 "Крадзеж". Ва ўчыненні злачынства падазраецца раней судзімы мясцовы жыхар.
Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела
ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага адзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 289
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 057
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 196
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 658
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 396
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта