На Миорщине возбуждены три уголовных дела
gazeta 12-12-2016, 10:18 0 Здарэнні

Складзены 122 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Усяго ў лістападзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана 12 злачынстваў, восем з якіх раскрыты. Сем злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. З іх шэсць крадзяжоў, у тым ліку чатыры кватэрныя. Тры крадзяжы раскрыты.
Не плаціў аліменты
Больш за тры месяцы жыхар Пад'ельцаў ухіляўся ад выплаты аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дачкі і сына. Выплочваць 33% заробку штомесяц суд абавязаў яго ў снежні мінулага года. Сёлета са жніўня выконваць гэты абавязак перастаў. За ўхіленне адкажа перад законам. Крымінальная справа ўзбуджана пракурорам раёна 29 лістапада.
Справа з працягам
У адносінах да двух супрацоўнікаў магазіна "Родны кут" райспажыўтаварыства 30 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 427 "Службовая падробка". Перадгісторыя наступная. У кастрычніку мінулага года ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да загадчыцы магазіна, якая падазравалася ў крадзяжы грошай у буйным памеры з гандлёвай выручкі. Падчас расследавання ўстаноўлена, што ў лютым 2015-га загадчыца разам з іншай службовай асобай па папярэдняй дамоўленасці ўнеслі заведама ілжывыя звесткі ў інвентарызацыйны вопіс. На злачынства пайшлі, каб не паказваць нястачу.
Пін-код — не сакрэт
Некалькі хвілін спатрэбілася зламысніку, каб зняць з чужой карткі 35 беларускіх рублёў. Скарыстаўся банкаматам Беларусбанка, што па вуліцы Дзяржынскага ў райцэнтры. Гаспадар згубленай карткі -- студэнт з Верхнядзвінскага раёна. У чые нядобрыя рукі яна трапіла, устанаўліваецца. Крымінальная справа па артыкуле 212 "Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі" ўзбудажана 30 лістапада.
Падобнае злачынства трэцяе ў раёне з пачатку года. Як правіла, зламыснікам удавалася завалодаць чужымі грашыма, паколькі карыстальнікі самі называлі пін-код або інфармацыя размяшчалася на картцы.
Схованкі для самагонных апаратаў
Участковы інспектар міліцыі, правяраючы інфармацыю, выявіў у вёсцы Чаркасава Язненскага сельсавета самагонны апарат. Прыстасаванне знаходзі-лася ў гаспадарчай пабудове. На яго ўладальніцу, сяльчанку 1976 года нараджэння, складзены пратакол па артыкуле 12.43 КоАП "Выраб ці набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захаванне апаратаў для іх вырабу". Суд вынес пакаранне ў выглядзе штрафу ў адну базавую велічыню з канфіскацыяй самагоннага апарата.
***
Два пратаколы па артыкуле 12.43 КоАП складзены ў адносінах да пенсіянеркі з Дзісны 1942 года нараджэння. Па пастанаўленні раённага аддзела Следчага камітэта ў гаспадарчых пабудовах правялі вобыск. Выявілі два самагонныя апараты і ёмістасці з мутнай вадкасцю з пахам самагоннай брагі. Экспертыза пацвердзіла: вадкасць з'яўляецца брагай. Суд пакараў парушальніцу штрафам у 6 БВ. Самагонныя апараты і 291 літр брагі канфіскаваны.
Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага адзела Следчага камітэта.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.