Авторизация
 

71 паведамленне ў аператыўна-дзяжурную службу Міёрскага РАУС

У перыяд з 22 да 28 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 71 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы па артыкуле 205 "Крадзеж". Складзена 168 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сабака бывае кусачым
У Міёрах на вуліцы Чкалава раніцай 22 лістапада сабака пакусаў жанчыну. Хатні гадаванец свабодна бегаў па вуліцы. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. У адносінах да гаспадара сабакі складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 15.47 КаАП "Парушэнне правіл утрымання хатніх і (або) драпежных жывёл". Матэрыял разгледзяць у судзе.

Пратакол за малако
8 літраў малака ўкрала з малочнага блока КУП "Язна" супрацоўніца гэтай гаспадаркі. Парушальніца з'яўляецца абавязанай асобай. Пратакол па артыкуле 10.5 "Дробны крадзеж" складзены 24 лістапада. Матэрыял будзе разгледжаны судом.

Пра флікер забыліся
25 лістапада ў 21.30 на вуліцы Камсамольскай ў Міёрах участковы інспектар міліцыі затрымаў дваіх жыхароў горада. Па неабсталяванай тратуарам вуліцы яны рухаліся, не абазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі. Абодва прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху.

Па дровы ўначы
Двое жыхароў Завуццеўскага сельсавета адкажуць у судзе за незаконна здабытыя дровы. Уначы ўкралі іх з лесу, што побач з вёскай Салаўі. Належылі нарыхтаваныя дровы Дзісенскаму лясгасу. Прычынены ўрон—360 рублёў 12 капеек. Абодва парушальнікі пражываюць у вёсцы Донькі, адзін нідзе не працуе. Адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 10.5 "Дробны крадзеж" складзены 21 і 27 лістапада.

Сутыкненне на трасе
Раніцай 27 лістапада на аўтадарозе "Полацк-Міёры-Браслаў" у раёне вёскі Новыя Крукі сутыкнуліся "Фольксваген Мульцівен" і маршрутны аўтобус міёрскага ўчастка аўтобуснага парка №2 г.Полацка. Паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне паступіла ў РАУС у 6.02. За рулём легкавога аўтамабіля знаходзілася індывідуальны прадпрымальнік з Наваполацка. Кіроўца не выбрала бяспечную хуткасць руху, не ўлічыла ўмовы надвор'я. У выніку не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу, па якой рухаўся аўтобус. Жанчына і вадзіцелі аўтобуса атрымалі траўмы.

Уваход—праламаная столь
Урон на суму каля 1000 рублёў нанеслі пажылой пенсіянерцы з Ідолта  аднавяскоўцы. Укралі посуд, адзенне, пасцельную бялізну, іншую маёмасць з кватэры, дзе яна не пражывае. Устаноўлена, што нязваныя госці наведваліся туды на працягу месяца не менш за чатыры разы. Заходзілі праз гарышча, праламіўшы столь. Абодва зламыснікі—жывёлаводы ВУПКУ "Міёрскі". Украдзеныя рэчы канфіскаваны. Крымінальная справа ўзбуджана 24 лістапада.

Сусед-злодзей
Жыхар Верхнядзвінска паведаміў у міліцыю пра крадзеж з гаража ў двары бацькоўскага дома ў вёсцы Слабада. Прапалі металічная скрыня з ключамі і галоўкамі, паляўнічыя бінокль і фара, магнітола з аўтамабіля. Урон ацэнены ў 300 рублёў. Заўважым, ні гараж, ні машына не былі замкнёнымі. Злодзеем аказаўся раней судзімы і нідзе не працуючы сусед. Уначы ён свабодна пранік у гараж і забраў чужую маёмасць. Незаконна здабытае канфіскавалі па месцы жыхарства зламысніка. 28 лістапада ўзбуджана крымінальная справа.

Ключ у рукі
Ахвярай злодзеяў стала пенсіянерка з вёскі Гараўцы Туркоўскага сельсавета. На гадзіну адлучылася, а з дому вынеслі пасцельную бялізну, адзенне, кашалёк, барсетку з шасцю доларамі, прадукты харчавання. Сума прычыненага ўрону крыху большая за 100 рублёў. Ламаць дзверы зламыснікам не давялося. Гаспадыня пакінула ключ у даступным месцы. Крымінальная справа ўзбуджана 28 лістапада. Асобы злачынцаў устанаўліваюцца.
Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага адзела Следчага камітэта.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 620
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 612
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 608
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта