Отобрано 65 сетей

Отобрано 65 сетейЗа дзесяць месяцаў гэтага года Браслаўская міжрайінспекцыя правяла 84 палявыя кантрольныя мерапрыемствы, у тым ліку 34 сумесныя. Выяўлена 135 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, сярод якіх 73 тычыліся правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. 
 
Адабрана 65 сетак і 35 іншых забароненых прылад, а таксама 147 кілаграмаў незаконнага ўлову.
У паляванні сталі вядомымі толькі 5 парушэнняў. Вінаватыя пазбавіліся адной стрэльбы і 9 іншых прылад здабычы звера, 25 кілаграмаў дзічыны.
У лесакарыстанні дапушчана 21 парушэнне, незаконныя высечкі дасягнулі 562 кубаметраў драўніны.

З пачатку года і да 25 верасня перададзена ў праваахоўчыя органы 6 матэрыялаў, па якіх узбуджана 7 крымінальных спраў. На рэагаванне накіраваны 24 прадпісанні аб выпраўленні парушэнняў і недахопаў у галіне аховы і выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету. Вынесена 14 патрабаванняў аб прыцягненні да адказнасці адказных асоб.

Адначасова сёлета праводзілася папераджальная і растлумачальная работа сярод насельніцтва, у працоўных калектывах і праз СМІ.

Фота для ілюстрацыі.
В. БУДА, начальнік 
Браслаўскай міжрайінспекцыі.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.