Авторизация
 

Прыгавор на Міёршчыне выносяць... у сям'і

+
Приговор на Миорщине выносят ... в семьеУ падлеткаў "любімыя" артыкулы Крымінальнага кодэкса—"Крадзеж", "Рабаванне", "Хуліганства". Іх не чытаюць і не ведаюць пра сур'ёзнасць пакарання.  Ідуць на ўчынкі, часам неўсвядомлена, а пасля трымаюць адказ перад законам. 
 
Старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Марыя Кунцэвіч заўважае, што за 9 месяцаў года перададзены пракурору для накіравання ў суд тры крымінальныя справы ў адносінах да непаўналетніх. Прыгаворы вынесены.

—Да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі асуджана непаўналетняя 1998 года нараджэння. Раней яе судзілі за крадзеж і пакаралі годам пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавора. У хуткім часе ўкрала ў пенсіянеркі з Туркова 1 900 000 недэнамінаваных рублёў,—расказвае Марыя Андрэеўна.—Вясной двое непаўналетніх, адзін з якіх не дасягнуў узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, праніклі ў дачны дом на хутары Букава, выставіўшы акно, і ўкралі дывановыя дарожкі, тэлевізар, прыстаўку да яго, талеркі, шклянкі і іншыя прадметы хатняга ўжытку на агульную суму 1 955 500 недэнамінаваных рублёў.

17-гадовага юнака суд пакараў шасцю месяцамі папраўчых работ з утрыманнем 10% у даход дзяржавы. Бацькі малодшага зламысніка панеслі адміністрацыйную адказнасць. Абодвух паставілі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх РАУС.

Дзе шукаць першапрычыну падлеткавай злачыннасці?
—На гэта ўплывае шмат фактараў. Галоўны—сям'я. У ёй фарміруецца ўспрыняцце навакольнага свету і свядомасці чалавека,—падкрэслівае старшы следчы.—Большая частка падлеткаў-злачынцаў выхоўвалася ў сем'ях, дзе дарослыя адмоўна ўплывалі на дзяцей. У некаторых бацькі маюць судзімасць. Такім сем'ям уласцівы амаральнасць, гвалт як сродак зносін. Таму непаўналетнія часам няправільна разумеюць, што значыць быць дарослым, як трэба сябраваць. Здараецца, у дрэнную кампанію трапляюць дзеці з добранадзейных сем'яў. Так яны кампенсуюць недахоп бацькоўскай увагі.

Як засцерагчы падлеткаў ад праблем з законам?
—Абавязковая ўмова—кантроль з боку бацькоў. Яны павінны ведаць, дзе і з кім праводзяць час дзеці, чым цікавяцца і захапляюцца. Асаблівая ўвага на інтэрнэт-забавы. Злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій выходзяць на першы план. Каб пазбегнуць непрыемных нечаканасцей, дарослым трэба больш часу праводзіць з дзецьмі і падаваць ім станоўчыя прыклады. Сямейнае выхаванне—вялікая праца. Калі прыкласці намаганні, вынік сябе апраўдае.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта