Авторизация
 

Моцныя снегапады — напружаная абстаноўка на дарогах Міёршчыны

+
Сильные снегопады — напряжённая обстановка на дорогах МиорщиныМоцныя снегапады завіталі раней часу і стварылі напружаную абстаноўку на дарогах. На тэрыторыі нашага раёна за суткі 2 лістапада зарэгістравана 6 дарожна-транспартных здарэнняў: 5 удзень, 1 уначы. 4 ДТЗ здарыліся на аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў. 2 здарэнні з удзелам вялікагрузных транспартных сродкаў, што рухаліся транзітам праз раён. 

Прычыны аварый тыповыя. Кіроўцы не ўлічвалі стан дарогі, няправільна выбіралі хуткасць. У выніку не спраўляліся з кіраваннем, машыны з'язджалі ў кювет. Адзін з аўтамабіляў, што трапіў у ДТЗ, "абуты" ў летнюю гуму. 

Па шчаслівай выпадковасці ва ўсіх здарэннях вадзіцелі і іх пасажыры не пацярпелі. На жаль, так шанцуе не заўсёды. Прыклад таму трагедыя на аўтадарозе Глыбокае-Паставы, што здарылася 6 лістапада ўдзень. 22-гадовы вадзіцель "Рэно-Лагуны" не справіўся з кіраваннем у складаных дарожных умовах. У выніку заносу аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з вялікагрузным транспартным сродкам. Кіроўца, яго 43-гадовая маці і 17-гадовая сястра загінулі.

Нагадваем вадзіцелям пра асаблівую ўважлівасць і асцярожнасць на зімовых дарогах. Выбірайце бяспечную хуткасць руху, улічвайце стан надвор'я, дарожнага палатна і асабістага аўтамабіля. Памятайце, вас чакаюць дома.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай ШАМЁНАК,
начальнік аддзялення 
ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта