Авторизация
 

Вечарам 2 і 3 лютага многія жыхары вёскі Чапукі бачылі яркія ўспышкі ля мясцовай школы. Магчыма, хтосьці падумаў пра НЛА. Аднак усё аказалася значна прасцей і больш сумна. Чацвёра вучняў вырашылі пазабаўляцца. І пляцоўку для гэтага яны выбралі побач з навучальнай установай, пад лініяй з напружаннем 35 кілавольт.
Сярод свавольнікаў старэйшым быў адзінаццацікласнік, а самым малодшым — сямікласнік. Яны ўзялі палку, накруцілі на яе адрэзак меднага дроту, за канец якога прывязалі камень, і пачалі накідваць на правады. У выніку дрот захопліваў два фазныя провады, адбывалася кароткае замыканне, што выклікала яркую светлавую ўспышку. Спрацоўвала аўтаматыка, лінія адключалася. Так паўтаралася не адзін раз. Работнікі Глыбоцкіх электрасетак спынілі гэтыя “гульні”. Быў праведзены агляд месца накіду, выяўлены ўдзельнікі. У выніку бацькі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Жудасна падумаць, што вынік мог бы мець з трагічны фінал. Па чыстай выпадковасці накідваемы дрот ахопліваў два правады, а не адзін — фазавы, тады ўся чацвёрка сяброў ператварылася б у... абвугленыя галавешкі.

Мясцовыя жыхары бачылі гэтыя ўспышкі, аднак ніхто з дарослых не адагнаў дзяцей ад лініі, не паведаміў у раён электрасетак.
У выніку такіх гульняў парушаецца электразабеспячэнне спажыўцоў, зношваецца ці выходзіць са строю каштоўнае электраабсталяванне. Але самае жахлівае, што цаной такіх “гульняў” маглі стаць жыцці юнакоў.

У. ТОМКА,
начальнік райэнергаінспекцыі.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта