Авторизация
 

Здарылася на Міёршчыне з 18 па 24 кастрычніка

+
Случилось на Миорщине с 18 по 24 октябряУ перыяд з 18 па 24 кастрычніка ў раёне зарэгістравана 7 злачынстваў. У тым ліку дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў адзін чалавек. Складзена 277 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
 
У коле падазроных — цыгане
19 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную частку РАУС звярнуўся жыхар вёскі Ідолта. Паведаміў, што ў доме яго стрыечнай сястры ў вёсцы Дубоўка Павяцкага сельсавета ўчынены крадзеж. Сама гаспадыня пражывае ў іншай мясцовасці. Украдзены коўдра, дзве падушкі і дзве навалачкі. Прычынены ўрон ацэньваецца ў 33 рублі. У той жа дзень пенсіянерка з хутара Шчоўна Перабродскага сельсавета патэлефанавала на 102 з паведамленнем пра крадзеж у доме яе стрыечнага брата. Зноў жа, гаспадар пастаянна там не пражывае. У гэтым выпадку прапала жаночае паліто і ручнік, сума ўрону—20 рублёў. Ва ўчыненні абодвух злачынстваў падазраюцца раней судзімыя асобы цыганскай нацыянальнасці.

Звяртаемся да жыхароў раёна з просьбай аказаць садзеянне міліцыі ў выяўленні магчымых злачынцаў. Пры з'яўленні цыган у вашай мясцовасці, неадкладна паведамляйце ў РАУС на нумар 4 12 02 ці 102. 

Дарагая прапажа
Паведамленне пра крадзеж сілавой устаноўкі да электраплуга паступіла 23 кастрычніка ад жыхара Полацка. Учынена злачынства ў вёсцы Залоніцкія Завуццеўскага сельсавета. Неўстаноўленая асоба пранікла на тэрыторыю дачнага дома, узламала дзверы ў хляве, адкуль украла каштоўную рэч. Урон ацэнены ў 250 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК "Крадзеж". 

Паездка з трагічным фіналам
Дарожна-транспартнае здарэнне ўчынена на вуліцы Піянерскай у райцэнтры ўначы 24 кастрычніка. 23-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і сутыкнуўся з дрэвам. Пасажыр—23-гадовы мужчына—што знаходзіўся побач, атрымаў цяжкія цялесныя траўмы, ад якіх памёр у бальніцы. У адносінах да кіроўцы ўзбудажана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 КК "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў". Магчыма, ён знаходзіўся за рулём у нецвярозым стане. Чакаюцца вынікі біяаналізаў. 

Уладзімір ЛАПЫР,
намеснік начальніка РАУС па
ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта