Авторизация
 

Супрацоўніцтва з фірмай прынесла ўрон Міёрскаму мясакамбінату

+
Сотрудничество с фирмой принесло ущерб Миорскому мясокомбинатуСупрацоўніцтва з небуйной камерцыйнай фірмай прынесла ўрон Міёрскаму мясакамбінату, а работнік прадпрыемства прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
 
Напрыканцы верасня разгледжана справа ў адносінах да супрацоўніка ААТ "Міёрскі мясакамбінат", што ўчыніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 428 КК "Службовая халатнасць".

Віктар (імя зменена) згодна з займаемай пасадай меў паўнамоцтвы ажыццяўляць арганізацыйна-распарадчыя функцыі, юрыдычна значымыя дзеянні. У тым ліку заключаў дагаворы на пастаўку прадукцыі, кантраляваў іх выкананне. Нёс адказнасць за пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць па адгружанай прадукцыі.

Дагавор пастаўкі з камерцыйным ААТ быў заключаны ў ліпені 2013 года. Прычым Віктар не запатрабаваў у дырэктара пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі і статут арганізацыі, не праверыў фінансавае становішча, плацежаздольнасць і адпаведнасць юрыдычнага адраса з фактычным месцам знаходжання. Крыху больш чым праз месяц умовы дагавора змяніліся. Унесены змены ў пункт, якім прадугледжвалася 100% перадаплата за тавар. Складзена дадатковае пагадненне, якім абумоўлівалася адтэрміноўка на 10 банкаўскіх дзён. Аднак ААТ пратэрміноўвала аплату на тэрмін, які перавышае 30 дзён. 

Супрацоўніцтва працягвалася больш за год, пакуль прадпрыемства зусім не адмовілася пастаўляць прадукцыю даўжнікам. Дырэктар камерцыйнай фірмы перастаў выходзіць на сувязь, а нявыплачанымі засталіся каля 162 000 000 (у цэнах да дэнамінацыі) рублёў.
Віктар сваю віну прызнаў і ва ўчыненым раскаіўся. Вінаваты ў неналежным выкананні службовых абавязкаў супрацоўнік пакараны абмежаваннем волі на 2 гады і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстнову адкрытага тыпу і  пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый на 4 гады.
 
Фота для ілюстрацыі.
Вольга БАРЫСЕНКА,
памочнік пракурора.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта