Авторизация
 

На лася ў абход закона

+
На лося в обход законаЗа незаконнае паляванне прыцягнуць да адказнасці 56-гадовага жыхара Расонскага раёна. Расследаванне крымінальнай справы завершана Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
 
Чэрвеньскім днём мужчына на тэрыторыі Расонскага лясгаса ў забаронены час, не маючы дзяржаўнага пасведчання на права палявання, дазволу на здабычу лася і паляўнічай пуцёўкі да яго, выкарыстоўваючы незарэгістраваную паляўнічую зброю, здабыў аднаго лася. Нажом разабраў тушу, мяса перанёс ва ўласны аўтамабіль. Стрэльбу схаваў у лесе, пазбавіўся ад гільзы, галаву і косці забітай жывёлы выкінуў углыб балота. Мяса прывёз дадому. Частку пакінуў на захаванне, астатняе на наступны дзень павёз у Полацк. Па дарозе браканьера затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Мужчыне прад'яўлена абвінавачванне па частцы 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса "Незаконнае паляванне". Прычынены ўрон навакольнаму асяроддзю ацэньваецца ў 6 300 рублёў. 
Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд.

Да ведама
Падчас палявання грамадзяне павінны мець пры сабе:
*сапраўднае дзяржаўнае пасведчанне на права палявання;
*паляўнічую пуцёўку ці дазвол на здабычу жывёлы і паляўнічую пуцёўку да яе, выдадзеныя грамадзянам (або яны павінны быць запісаны ў паляўнічай пуцёўцы да дазволу на здабычу жывёлы, што знаходзіцца ў кіраўніка палявання);
*дазвол органаў унутраных спраў на захаванне і нашэнне паляўнічай зброі падчас палявання з асабістай зброяй або дазвол на нашэнне паляў-нічай зброі і боепрыпасаў да яе, атрыманых у часовае карыстанне на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў ва ўстаноўленым парадку, пры паляванні з іх выкарыстаннем;
*рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак і (ці) лоўчых птушак (пры паляванні з іх выкарыстаннем), выдадзеныя ГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".

Паляванне забаронена:
*пры адсутнасці ці выкарыстанні несапраўдных дакументаў, з незакрытым на месцы здабычы жывёлы дазволам; 
*у забароненых для палявання зонах і іншых забароненых месцах або ў забаронены час;
*на дзікую жывёлу, не ўказаную ў паляўнічай пуцёўцы ці дазволе на яе здабычу;
*жывёл, што знаходзяцца ў бядотным стане (падчас пераправы праз ваду і па лёдзе, знясіленых ад недахопу корму і іншых);
*у зоне надзвычайнай сітуацыі;
*з перавышэннем устаноўленай у паляўнічай пуцёўцы колькасці дазволеных жывёл;
*з прымяненнем забароненых прылад і спосабаў;
*з парушэннем правіл бяспекі;
*з парушэннем умоў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, устаноўленых для пэўнай паляўнічагаспадарчай зоны.

Фота для ілюстрацыі.
Святлана САХАРАВА, 
афіцыйны прадстаўнік УСК 
па Віцебскай вобласці. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта