Авторизация
 

Хроніка здарэнняў на Міёршчыне з 1 па 10 кастрычніка

+
Хроника происшествий на Миорщине с 1 по 10 октябряУ перыяд з 1 па 10 кастрычніка на тэрыторыі раёна зарэгістравана 7 злачынстваў. З іх 6 крадзяжоў. Адна крымінальная справа ўзбуджана па частцы 1 артыкула 380 КК "Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробных дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў". Учынена 1 дарожна-транспартнае здарэнне. Пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях складзена 170.
 
Нязваны госць
Гаспадар дачнага дома ў вёсцы Беразова Туркоўскага сельсавета раніцай 1 кастрычніка наведаўся ў свае ўладанні і заўважыў, што тут пабываў нязваны госць. У дзвярах зламаны запор, скрадзены прадукты харчавання, адзенне, абутак і 40 рублёў. Неўстаноўленая асоба пранікла ў дом і ўчыніла крадзеж у перыяд з 28 верасня да 1 кастрычніка. Не месцы здарэння выяўлены металічны прут, з дапамогай якога злодзей, верагодна, змог адчыніць дзверы.

Выяўлены аматары акумулятараў
У аператыўна-дзяжурную службу РАУС 3 кастрычніка звярнуўся дырэктар СУП "Цітова". Паведаміў, што з аўтамабіляў "МАЗ", якія знаходзіліся на тэрыторыі мехмайстэрні, украдзены 2 акумулятары. Нагадаем, падобнае злачынства ўчынялася ў сельгаспрадпрыемстве ў верасні. На гэты раз праваахоўнікам удалося выйсці на след зламыснікаў. Фігурантаў справы двое. Адзін жыхар Полацка, другі—навапалачанін. Абодва раней судзімыя і нідзе не працуюць. Устанаўліваецца іх дачыненне да аналагічных крадзяжоў, учыненых на тэрыторыях іншых раёнаў.

500 рублёў і бохан хлеба
А яшчэ пяльмені і катлеты ўкраў з дома сваёй бабулі 24-гадовы ўнук. Крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 КК "Крадзеж" узбуджана 3 кастрычніка. У дом зламыснік пранік праз акно. 500 беларускіх рублёў знайшоў у шафе ў кішэні курткі. Праз некалькі дзён зноў таемна завітаў у госці і прысвоіў прадукты харчавання. Скрадзенае ўладальніцы не вернута.

Звязка цыбулі да металу
Пенсіянерка з Пераброддзя 10 кастрычніка звярнулася ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж. З гаспадарчых пабудоў зніклі дзве сякеры, кувалда, два пасатыжы, нажніцы па метале, вядро, звязка рэпчатай цыбулі. Неўстаноўленыя асобы ўчынілі крадзеж шляхам свабоднага доступу з незачыненых пабудоў. Крымінальная справа ўзбуджана па частцы 1 артыкула 205.

Не справіўся з кіраваннем
5 кастрычніка ў 20.10 у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне каля вёскі Галёнчына Завуццеўскага сельсавета. На месца выехалі супрацоўнік аддзялення ДАІ, следчы, эксперт і супрацоўнік ДРБУ №203. Устаноўлена, што ў 19.35 работнік УП "Язненскае ПМС", рухаючыся ў напрамку Язна на аўтамабілі, што належыў жыхару Дзісны, не справіўся з кіраваннем на мокрай гравійцы, выехаў на левую па ходзе руху абочыну і трапіў у кювет. Трэба адзначыць, у мінулым годзе мужчына быў затрыманы за рулём у нецвярозым стане і пазбаўлены права на кіраванне транспартнымі сродкамі. У выніку ДТЗ 28-гадовы кіроўца дастаўлены ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі. 

Дзмітрый ХОМІЧ, 
начальнік штаба РАУС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта