Авторизация
 

Праз граніцу за цыгарэтамі і на тэрыторыі Міёрскага раёна

+
Через границу за сигаретами и на территории Миорского районаРаённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 371 "Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" Крымінальнага кодэкса. Падобнае злачынства ў вытворчасці міёрскіх следчых упершыню.
 
У незаконным перасячэнні дзяржаўнай граніцы абвінавачваецца 61-гадовы жыхар Латвійскай Рэспублікі.
—Познім вечарам, бліжэй да 23.00, мужчына на ўласнай лодцы з падвесным маторам пераплыў раку Заходняя Дзвіна і трапіў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Дазвол на прыгранічнае перамяшчэнне ў яго меўся, але знаходзіўся парушальнік па-за пунктам пропуску,—расказвае следчы Марына Гелеш.—Ступіўшы на беларускі бераг, пешшу пайшоў ва ўмоўленае месца на тэрыторыі Павяцкага сельсавета, дзе яго чакалі, каб перадаць цыгарэты. На зваротным шляху грамадзяніна Латвіі з трыма каробкамі тытунёвых вырабаў затрымалі полацкія пагранічнікі. 
У адносінах да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол, якім прадугледжана пакаранне штрафам і дэпартацыя на 5 год. Асобы, што перадавалі цыгарэты, не ўстаноўлены. 

Паколькі на тэрыторыю Беларусі латвіец трапіў, выкарыстоўваючы маторнае судна, гэта пацягнула за сабой крымінальную адказнасць. Згодна з артыкулам 371 КК пакаранне наступнае: штраф, або арышт да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі да двух год. 
Справу разгледзіць суд Міёрскага раёна. Парушальнік узяты пад варту. Расследаванне працягваецца.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта