Авторизация
 

Траўматызм на Міёршчыне— на нулі, але…

+
Травматизм на Миорщыне — на нуле, но ...Сёлета за паўгоддзе ва ўстановах Міёршчыны не здаралася вытворчага траўматызму. Аднак на працягу пяці апошніх гадоў на тэрыторыі раёна два чалавекі атрымалі цяжкія траўмы на працоўных месцах—у 2015 і ў 2013 гадах.
 
За 6 месяцаў бягучага года ў рамках выканання Указа Прэзідэнта ад 16.10. 2010 г. №510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" Полацкі міжраённы аддзел абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правёў 11 планавых праверак у Міёрскім раёне. Наведаны ААТ "Любінова",  "Наўгароды",  "Міёрскі райаграсэрвіс", "Дрыгучы", "Пад'ельцы",  "Мікалаёўскі", ВУП "Аўтасэрвіс-Мёры",  ВУПКУ "Міёрскі",  СУП " Цітова" і "Павяцце",  КВУП "Язна". Выяўлена 321 парушэнне. Адхілены ад працы 155 чалавек, забаронена эксплуатацыя 58 адзінак абсталявання. За першае паўгоддзе 7 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 14—да дысцыплінарнай. 

Выяўлена 17 парушэнняў у час пазапланавых праверак па заявах суб'ектаў гаспадарання—у РКБА, раённай кінавідэасетцы і рэдакцыі.
За парушэнне норм і правіл па ахове працы і заканадаўства ў Міёрскім раёне ў перыяд са студзеня па чэрвень бягучага года інспектары Полацкага міжраённага аддзела  прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 25 службовых асоб, у тым ліку за несвоечасовую выплату заробку 16 кіраўнікоў. За такое ж парушэнне пакараны наймальнікі РКБА, КВУП "Язна", ААТ "Гвардзейскі", "Чэрасы", "Узмёнскі  край", "Пад'ельцы",  "Папшулі", "Наўгароды",  "Міёрскі райаграсэрвіс", "Мерыца",  "Любінова",  "Дрыгучы",  СУП "Павяцце" і "Цітова", ВУПКУ Юбілейны" і "Міёрскі". 

Супрацоўнікі Полацкага міжраённага аддзела ўваходзілі ў склад мабільных груп па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях будаўнічай і сельскагаспадарчай галіны. У ліку асноўных парушэнняў: нездавальняючае ўтрыманне тэрыторый арга-нізацый;  няправільнае вядзенне дакументацыі па ахове працы адказнымі службовымі асобамі.

Юрый ДЗЯЖУРНЫ, галоўны 
дзяржінспектар па працы 
Полацкага міжраённага аддзела.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 528
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 585
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 594
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 751
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта