Авторизация
 

Небяспечная вышыня... з дзецьмі

+
Опасная высота ... с детьмиБестурботнасць і няўважлівасць дарослых прыводзяць да няшчасных выпадкаў і трагедый з дзецьмі. 
 
Па факце выпадзення з вакна кватэры ў Віцебску малалетняга хлопчыка праводзіць праверку гарадскі аддзел Следчага камітэта. Нагадаем, трагедыя здарылася 1 жніўня каля 19.30, 13 жніўня дзіця памерла ў бальніцы.

Устаноўлена, што хлопчык знаходзіўся ў кватэры з бабуляй. Застаўшыся ў пакоі адзін, залез на мяккую канапу, адтуль на падваконнік. Пасля адчыніў аконную раму, абапёрся на маскітную сетку і разам з ёй вываліўся з вакна на 7-м паверсе.  Пражываў малы з маці, яе сужыцелем і бабуляй, наведваў дзіцячы сад. Сям'я знаходзілася на прафілактычным уліку як нядобранадзейная з-за асацыяльнага ладу жыцця маці. 

Асобныя выпадкі не мелі трагічнага фіналу толькі з-за таго, што вышыня, з якой падалі дзеці, аказалася нязначнай. Так, у лютым першакурснік палітэхнічнага прафліцэя ўпаў з лесвічнай пляцоўкі 4-га паверха, сарваўшыся з парэнчаў у лесвічны праём. 16-гадовы юнак атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. 

У маі хлопчык 2013 г.н. у кватэры на 2-м паверсе выбег на балкон, узабраўся на перавернутую палімерную бочку і, аказаўшыся вышэй за агароджу, упаў на металічны казырок, а пасля на клумбу. У ліпені чатырохгадовая дзяўчынка з пасёлка Руба, знаходзячыся на балконе кватэры на 1-м паверсе, нахілілася праз пярылы і ўпала на зямлю.

Акцэнтруем увагу бацькоў на выкананні правіл бяспекі. Будзьце пільнымі і не пакідайце дзяцей без нагляду!

Святлана САХАРАВА,
афіцыйны прадстаўнік УСК
па Віцебскай вобласці.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта