Авторизация
 

Крадзяжы суправаджае бестурботнасць

+
Кражи сопровождает беспечностьНезачыненыя дзверы і вокны, пакінутая без нагляду маёмасць—добры падарунак для нячыстых на руку грамадзян. Не грэбуюць злодзеі ні каштоўнымі рэчамі, ні прадуктамі харчавання. Асабліва ў пашане мабільныя тэлефоны, веласіпеды, бытавая тэхніка, бензапілы. Перапрадаўшы іх, можна атрымаць нядрэнны даход.
 
Крадзяжы з жылля на сённяшні дзень у ліку самых распаўсюджаных злачынстваў у раёне. Сёлета за сем месяцаў зарэгістраваны 23 падобныя выпадкі. 17 з іх у сельскай мясцовасці. Як правіла, пацярпелыя самы адчынялі дзверы зламыснікам. Застолле, размовы за бутэлькай, а то і некалькімі, а з раніцы—галаўны боль і зніклыя рэчы.

З учыненых крадзяжоў раскрыты 22. Найбольш эфектыўна злачынствы такога віду раскрываюцца, калі грамадзяне адразу звяртаюцца ў міліцыю. Аднак і аператыўнасць не заўсёды спрыяе поспеху. Да прыкладу, калі крадзеж учынены асобамі цыганскай нацыянальнасці, якія перамяшчаюцца па раёне на аўтамабілі.  Адзінкавыя факты мелі месца ў мінулым годзе ў нашым і суседніх раёнах. Так, зламысніца з Браслаўшчыны, знаходзячыся ў доме жыхаркі в. Крычава Міёрскага раёна, выкрала ў апошняй з кашалька грошы на суму каля 1 900 000 рублёў. 

Вядома, быць на 100% абароненым ад пасягальніцтваў на ўласную маёмасць наўрад ці магчыма. Аднак можна пакінуць злачынцам найменш шанцаў. Самае галоўнае, не злоўжываць спіртным, сур'ёзна ставіцца да выбару знаёмых і не разлічваць на "авось". Найбольш дзейсны спосаб застрахавацца—падключыць кватэру, дом ці гараж на пульт цэнтралізаванага назірання Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы. За апошнія 10 год крадзяжоў з ахоўваемых аб'ектаў не дапушчана, хоць спробы меліся. 
Нагадаем, крымінальная адказнасць за крадзеж з жылля прадугледжана часткай 2 артыкула 205 КК. Пакаранне—папраўчыя работы на тэрмін да двух год, ці арышт ад трох да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі да чатырох год або яе пазбаўленне на той жа тэрмін.

Андрэй ПАТАПЕНКА,
часова выконваючы
абавязкі начальніка РАУС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта