Авторизация
 

Выпаданне з вакон малалетніх дзяцей

+
Выпадание из окон малолетних детейУ Беларусі пачасціліся выпадкі выпадання з вакон малалетніх дзяцей. Раённы аддзел Следчага камітэта гатовы дапамагчы сем'ям пазбегнуць трагедый.
 
—На тэрыторыі нашага раёна падобных фактаў гібелі дзяцей не зарэгістравана. З мэтай іх папярэджання і прафілактыкі афіцэрскім сходам Міёрскага РАСК прынята рашэнне аб добраахвотнай матэрыяльнай дапамозе шматдзетным, няпоўным, малазабяспечаным і сем'ям, што знаходзяцца ў цяжкім становішчы, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей і пражываюць у шматкватэрных дамах,—адзначае намеснік начальніка Уладзімір Матэленак.—Сродкі будуць выкарыстаны для абсталявання аконных рам блакіравальнымі прыстасаваннямі.

Мерапрыемствы прадыктаваны суровай рэчаіснасцю. Сёлета ў краіне ахвярамі адчыненых акон сталі шасцёра дзяцей. Апошняя трагедыя здарылася ў Віцебску 1 жніўня. З вакна кватэры на сёмым паверсе выпаў хлопчык ва ўзросце двух з паловай год. Устаноўленая маскітная сетка не засцерагла. На працягу амаль двух тыдняў урачы змагаліся за жыццё дзіцяці. На жаль, 13 жніўня хлопчыка не стала.

—Прычына трагедыі, як заўсёды, бестурботнасць бацькоў, якія ненадоўга пакінулі дзіця без нагляду ля адчыненага акна,—тлумачыць Уладзімір Андрэевіч.—Ва ўсіх выпадках ніхто з дарослых і падумаць не мог, што ў сям'ю нечакана прыйдзе бяда. Узрост загінуўшых малянят ад 2 да 5 год. Дарэчы, часам дзеці самі адчынялі вокны і, не ўсведамляючы небяспекі, апошні раз выглядвалі з іх на свет. Няшчасных выпадкаў можна пазбегнуць, калі абсталяваць аконныя рамы ручкамі з замкамі, спецыяльнымі блакіратарамі.

За ўласную бестурботнасць бацькоў карае не толькі лёс. Якія меры адказнасці прадугледжваюцца заканадаўствам?
—Праверкі па фактах гібелі малалетніх дзяцей праводзяцца Следчым камітэтам. У выпадку ўстанаўлення віны бацькоў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.4 КаАП "Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей", які карае штрафам да 10 базавых велічынь. Пры пэўных абставінах наступае крымінальная адказнасць па артыкуле 159 КК "Пакіданне ў небяспецы", за што прадугледжваюцца розныя віды пакарання: ад штрафу да пазбаўлення волі да трох год.
 
Адказнасць за здароўе і жыццё дзяцей у першую чаргу нясуць бацькі. Іх задача—стварыць бяспечныя ўмовы для малых. Па пытаннях аказання дапамогі можна звярнуцца да намесніка начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Уладзіміра Матэленка па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 19, кабінет 7 (адміністрацыйны будынак РАУС) ці на нумар тэлефона 4 95 78.
 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 638
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 624
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 617
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта