Авторизация
 

Міярчанін пакараны за размяшчэнне ў сацсетцы відэафільма парнаграфічнага зместу

+
Миорчанин наказан  за размещение в соцсети видеофильма порнографического содержанияЗдараецца, чалавек здзяйсняе пэўны ўчынак і нават не здагадваецца, што ўчыніў злачынства. На два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год асуджаны жыхар раёна за размяшчэнне на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэафільма парнаграфічнага зместу.
 
Фільм знаходзіўся на інтэрнэт-старонцы ў свабодным доступе і праглядаць яго магло неабмежаванае кола зарэгістраваных "Вконтакте" асоб. Больш ніякіх дзеянняў з відэа не прадпрымалася. Тым не менш фактычнае знаходжанне на асабістай старонцы "Вконтакте" падобных матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронена. Незаконная дзейнасць грамадзяніна спынена супрацоўнікамі РАУС.

Важна нагадаць, што палавыя адносіны—сфера інтымнага жыцця чалавека, дэманстрацыя якой грамадскай мараллю прызнаецца недапушчальнай ці абмяжоўваецца рамкамі мастацтва, адукацыі або медыцыны. За распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару прадугледжваецца крымінальная адказнасць. Згодна з артыкулам 343 КК "Выраб і распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару", падобныя дзеянні караюцца грамадскімі работамі, ці штрафам, ці папраўчымі работамі на тэрмін да двух год, ці арыштам да шасці месяцаў. За злачынства, учыненае з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт—пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох год. Улічваючы станоўчыя характарыстыкі грамадзяніна па месцы працы і жыхарства, пакаранне прызначана максімальна мяккае.

Як бачна, на першы погляд бяскрыўдныя дзеянні часам выклікаюць сур'ёзныя праблемы з законам. Карыстальнікам Інтэрнэту трэба больш уважліва і адказна ставіцца да вядзення персанальных старонак у сацыяльных сетках.

Ігар ЗАЯЦ, першы намеснік 
начальніка РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта