Авторизация
 

Раўнавага ўзаемаадносін на дарозе

+
Равновесие взаимоотношений на дорогеАктуальнай праблемай застаюцца паводзіны большай часткі ўдзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў. Усе мы ведаем пра цяжкія наступствы ДТЗ з іх удзелам. Нягледзячы на гэта, нехта, празмерна спадзеючыся на сябе, перабяжыць дарогу на чырвоны сігнал светлафора, іншы палянуецца дайсці пару метраў да перахода. Больш за палову наездаў на пешаходаў учынены менавіта з-за іх уласнай легкадумнасці. 
 
Памылкі на дарозе не прабачаюцца нікому і правілы неабходна выконваць усім. Прычыны аварый з удзелам пешаходаў з году ў год застаюцца ранейшымі—гэта невыкананне правіл дарожнага руху як пешаходамі, так і вадзіцелямі. Напрыклад, не так і часта можна бачыць кіроўцу, які будзе прапускаць пешахода. Часам, праходзячы нават па "зебры", нехта атрымлівае гукавое папярэджанне, але ці дарэчы?
Пешаход не задумваецца пра вынікі некаторых сваіх паводзін на дарозе. Каля 30% пацярпелых аказваюцца нецвярозымі. Іншыя ігнаравалі выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Вынікі неаднаразовых наездаў на пешаходаў пацвярджаюць настойлівасць у невыкананні правіл дарожнага руху апошніх. Адметна, што большая частка пацярпелых паважанага ўзросту. Яны падвяргаюць сваё жыццё небяспецы, становячыся ахвярамі, але адначасова і віноў-нікамі трагедый у сем'ях кіроўцаў. 

На жаль, даволі часта ў зводках ДАІ фіксуюцца такія прычыны ДТЗ па віне пешаходаў: "заснуў… на дарозе", "нецвярозы ішоў уздоўж дарогі і нечакана паваліўся на праезную частку". Практычна тое ж самае можна сказаць пра вадзіцеляў. 
Праблема ўскладняецца тым, што значнай частцы ўдзельнікаў дарожнага руху ўвогуле абыякава, што пра іх думаюць іншыя і ў якой сітуацыі яны могуць апынуцца. Людзі проста крочаць па сваіх справах, імкнучыся хутчэй трапіць у вызначанае месца. Так часта ў палоне неабдуманых учынкаў аказваецца маладое пакаленне, дзеці. 

Праблема "пешаход-кіроўца" пераўтварылася ў праблему агульначалавечых узаемаадносін.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: за парушэнне правіл дарожнага руху пешаходам, веласіпедыстам, кіроўцам гужавых павозак прадугледжана папярэджанне ці штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі ж парушальнік яшчэ знаходзіўся ў стане алкагольнага, наркатычнага ап'янення ці ў стане, выкліканым спажываннем псіхатропных ці таксічных рэчываў, або адмаўляецца ад праходжання ва ўстаноўленым парадку медагляду, то штраф павялічваецца ад 3 да 5 базавых. 

Правілы на дарозе парушаць нельга, бо гэта каштуе жыцця!

Фота для ілюстрацыі. 
Аляксандр КАПУСЦІН, 
старшы дзяржаўтаінспектар 
аддзялення ДАІ РАУС.       


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта