Авторизация
 

Асцярожна ля паветраных электраліній

+
Осторожно около воздушных электролинийНа палях сельгаспрадпрыемстваў праходзяць паветраныя лініі электраперадач, размешчаны трансфарматарныя падстанцыі. Пры правядзенні ля іх корма- і зернеўборачных работ неабходна захоўваць наступныя правілы:
 
- парадак і ўмовы правядзення работ у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач павінны быць узгоднены з Міёрскім РЭС;
- адлегласць ад самай вышэйшай кропкі машыны да правадоў паветраных электраліній павінна быць не менш за 2 метры пры велічыні напружання на іх да 20 кВ і не менш за 4 м пры напружанні 35 кВ і больш. Пры выяўленні правісання правадоў звыш нарматываў трэба паведаміць аб тым у Міёрскі РЭС па тэл. 4 22 42 і чакаць прыбыцця аператыўна-выязной брыгады (АВБ);
- работы ў ахоўных зонах паветраных электраліній неабходна праводзіць упоперак іх восі;
- работы павінны выконваць не менш чым 2 чалавекі, адзін з якіх назірае за іх правядзеннем.

Калі электрапровад зваліўся на машыну, трактарыст-машыніст абавязаны неадкладна, не выходзячы з кабіны, паімкнуцца, калі гэта магчыма, вызваліцца ад абарванага дроту шляхам далейшага руху. Калі такой магчымасці няма, трэба заставацца ў кабіне, прыпыніць машыну і сігналам трывогі прыцягнуць да сябе ўвагу іншых работнікаў. Падыходзіць да такой машыны бліжэй за 20 м забараняецца.
Пры загаранні агрэгата ў выніку па-дзення провада ці ўзнікнення электрычнага разраду трэба неадкладна пакінуць агрэгат, але так, каб не было адначасовага судакранання чалавека з машынай і зямлёй: неабходна саскочыць на зямлю адразу абедзвюма нагамі, не трымаючыся за машыну. Аддаляцца на бяспечную адлегласць трэба толькі невялічкімі крокамі без адрыву ног адна ад другой і ад зямлі. І адразу выклікаць АВБ.

Памятайце, што пры адключэнні высокавольтавай ЛЭП яна можа быць зноў уключана аўтаматыкай.
Пры з'яўленні дугавога замыкання на апоры паветранай электралініі пры абарваным провадзе, што ляжыць на зямлі, нельга набліжацца да апор і правадоў бліжэй за 20 метраў. Работы спыняюцца, трэба выклікаць АВБ.

Пры ўсіх аварыйных сітуацыях у зоне паветранай электралініі да прыбыцця АВБ трэба папярэдзіць набліжэнне людзей да аварыйнага ўчастка. Калі яго нельга ўзяць пад ахову, агарадзіце, вывешайце папераджальныя знакі.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў у час сельгасработ у зонах ліній электраперадач, арганізатарам такіх работ трэба правесці інструктаж персаналу, навучыць яго прыёмам вызвалення пацярпелых ад электратоку і аказання першай дапамогі, распрацаваць бяспечныя маршруты руху высокагабарытнай тэхнікі, асабліва пад правадамі паветраных ліній электраперадач 10 кВ і больш.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ТОМКА, начальнік раённай энергаінспекцыі;
Раман СІНЯЎСКІ, галоўны інжынер РЭС. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта