Авторизация
 

Хвіліна да трагедыі

+
Минута до трагедииСледчы камітэт адзначае, што сёлета пяць дзяцей загінула ў выніку выпадання з акон. Так, у Магілёве старэйшыя браты пакінулі двухгадовага хлопчыка на падаконніку зачыненага акна другога паверха. Бацькі знаходзіліся на кухні. Калі хлопчыкі вярнуліся з суседняга пакоя, акно было расчынена, а малодшы брацік нерухома ляжаў на зямлі.
 
У Брэсце маці адчыніла для праветрывання акно дзіцячага пакоя, дзе гуляў яе сынок 2013 года нараджэння, у кватэры на восьмым паверсе і сама выйшла на кухню. Пра трагедыю ёй паведаміў сусед. Потым высветлілася, што ля падаконніка стаяў дзіцячы ўслончык, якім малы і скарыстаўся.

Усплеск падобных выпадкаў пачаўся з першых дзён сёлетняга ліпеня.
У Гродне пяцігадовую дзяўчынку не ўратавала маскітная сетка, якая зацягвала акно ў кватэры на пятым паверсе. І зноў, маці ў гэты час была ў суседнім пакоі.

У Мінску трохгадовы хлопчык выпадкова зваліўся з балкона на дзявятым паверсе.
У Лоеве маці ненадоўга пакінула дзяўчынку, якой восенню споўніліся б тры годзікі. Малая прачнулася і залезла на падаконнік… Урачы яе не ўратавалі, усё ж чацвёрты паверх.

Следчыя падраздзяленні правяралі яшчэ некалькі выпадкаў выпадання дзяцей з акон у сталіцы, Баранавічах, якія не закончыліся трагедыямі. І зноў малыя заставалі-ся адны ці пад наглядам непаўналетніх у пакоях з адчыненымі ці лёгка адчыняемымі вокнамі, дарослыя выйшлі "на хвілінку" ці займаліся сваімі справамі ў суседніх пакоях.  

Падобная трагічная сітуацыя назіраецца сёлета і ў Віцебскай вобласці. Так, у сакавіку ў Лепелі застаўся на непрацяглы час без нагляду дарослых трохгадовы хдопчык. Не ўтрымала яго супрацьмаскітная сетка, выпаў з трэцяга паверха. У маі ў Віцебску, пакуль бабуля вывешвала бялізну, зва-ліўся з балкона на другім паверсе малалетні хлопчык.
У Гарадку чатырохгадовы хлопчык трапіў у бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі і сатрасеннем галаўнога мозга. Ён заставаўся з 20-гадовым дзядзькам, які пакінуў малога на некалькі хвілін без нагляду. Дзіця за гэты час выйшла на балкон і ўзабралася на табурэт пад адчыненай рамай.

У пасёлку Руба дзве сястрычкі гулялі на незашклёным балконе першага паверха ў бабулі, якая час ад часу назірала за дзяўчынкамі. Там ля парэнчаў стаяла крэсла. Адна з сястрычак узабралася на тое крэсла і захацела паназіраць за катом на вуліцы, ды не ўтрымалася. З цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу.

Аналіз прычын трагедый сведчыць, што многіх з іх можна было пазбегнуць пры забеспячэнні кантролю за паводзінамі непаўналетніх. Адчыняючы вокны ці пакідаючы ля зачыненых акон мэблю, бацькі не задумваюцца, што дзеці вельмі цікаўныя, яны  могуць самастойна залезці на падаконнік ці адчыніць акно. Іншы раз на такія дзеянні дастаткова некалькіх хвілін, калі няма нагляду.
Адным са сродкаў прафілактыкі выпадання дзяцей з вокан можа стаць абсталяванне рам запорнымі прыстасаваннямі, блакіратарамі. Выкарыстайце спецыяльную фурнітуру, замкі, ручкі з ключом на шклопакетах ПВХ. Гэта папярэдзіць трагедыю, бо немагчыма сачыць за ўласнымі дзецьмі 24 гадзіны ў суткі.

На аператыўнай нарадзе ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці прынята рашэнне ўзмацніць прафілактычную работу з бацькамі, шырока інфармаваць грамадскасць пра факты гібелі і траўміравання дзяцей, пра элементарныя правілы бяспекі.

Фота для ілюстрацыі.
Святлана САХАРАВА, 
УСК па Віцебскай вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта