Авторизация
 

Каб не трапілі ў пастку Вашы дзеці

+
Чтобы не попали в ловушку Ваши детиУ навінах на TUT.BY чытаем: "Той дзень Таццяна (імёны змененыя)—мама 8-гадовай Лізаветы памятае падрабязна. У абед у сябры да яе дачкі ў "Вконтакте" дадалася незнаёмая дзяўчынка. Дзяўчынкі сталі перапісвацца. Мама тым часам сышла за пакупкамі. Прайшло паўтары гадзіны, як ёй тэлефануе рыдаючая Ліза. Што здарылася, яна не магла і не хацела тлумачыць. Пазней высветлілася, што новая сяброўка ўгаварыла дзяўчынку зняць на відэа і адправіць ёй праз сацсеткі сваё аголенае цела…"  У падобную пастку магла трапіць не толькі Ліза. 

Дзеля папярэджання такіх сітуацый, размаўляйце з дзецьмі пра іх уражанні і новыя веды, а таксама цікаўцеся іх сябрамі, асабліва ў сеціве. Выкарыстоўвайце сродкі фільтрацыі і абмежаванняў ад непажаданага кантэнта. Нагадвайце аб канфедэнцыяльнасці асабістай інфармацыі. Навучыце пытацца дазволу пры закачванні праграм ці файлаў. Не забывайцеся, што парнаграфічныя сайты распаўсюджваюць небяспечныя вірусы і шкодныя праграмы, што можа вывесці са строю камп'ютар. Нельга адкрываць пісьмы ад невядомых, распаўсюджваць інфармацыю пра сябе і бацькоў, дасылаць фота незнаёмаму, рэгістравацца на сайтах знаёмстваў для дарослых. Віртуальны сябра небяспечны, перш за ўсё, сваёй ананімнасцю!    
Падлеткаў лепш кантраляваць у чатах. Яны павінны ведаць, што нельга згаджацца на асабістыя сустрэчы з сябрамі з інтэрнэта без бацькоўскай згоды, у адваротным выпадку гэта можа нашкодзіць усёй сям'і. Сусветная сетка—не месца для хуліганства. 
Для бяспекі дзяцей варта ўстанавіць праграмнае забеспячэнне, якое ўтрымлівае ўстроеную функцыю "Бацькоўскі кантроль" на выбар: родительский контроль в Windows Vista, XP, родительский контроль в Kaspersky Internet Security, родительский контроль в Norton Internet Security, КиберМама, KidsControl 2.02, Time Boss 2.38.
Бацькі, памятайце, што шматгадзіннае баўленне часу за камп'ютарам шкоднае для здароў'я і псіхікі. Беражыце сваіх дзяцей! 

Фота для ілюстрацыі. 
Аляксандр КУРДУТАЎ, старшы ўчастковы інспектар ІСН.  

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта