Авторизация
 

З агнём не жартуюць

+
С огнем не шутятУ маі інспекцыя нагляду і прафілактыкі працягнула праверку суб'ектаў гаспадарання раёна. Планава наведаны ВУПКУ "Міёрскі", ААТ "Мікалаёўскі", ААТ "Гвардзейскі", СУП "Цітова", УП "Павяцце", Язненскае ПМС і Міёрская ПМК-55. 
 
У ВУПКУ "Міёрскі" кіраўніцтву трэба вырашыць шэраг пытанняў. Многія—рэжымнага характару: загады, знакі бяспекі і т.п. Але на некаторыя патрэбны фінансы. Так, пажарныя вадаёмы неабходна ачысціць ад расліннасці і забяспечыць умацаваны пад'езд для пажарнай тэхнікі, на жывёлаводчых будынках аднавіць маланкаабарону, навучыць спецыялістаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Акрамя гэтага, добраахвотная пажарная дружына не мае самаратавальнікаў, на некаторых аб'ектах няспраўная аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Кіраўніцтва гаспадаркі прыцягнена да адміністрацыйнай адказнасці. 

Не ў поўным парадку пажарная бяспека і ў ААТ "Гвардзейскі". Парушэнні рэжымнага і капітальнага характару. Будынкі і памяшканні не цалкам забяспечаны вогнетушыльнікамі, добраахвотная пажарная дружына—самаратавальнікамі. Недастаткова навучаны спецыялісты праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Ёсць пытанні і да супрацьпажарных вадаёмаў: іх трэба пачысціць, абазначыць і забяспечыць да іх умацаваны пад'езд. Службовыя асобы прыцягнены да адміністрацыйнай адказнасці. 

У ААТ "Мікалаёўскі" неабходна вырашыць пытанні з супрацьпажарным водазабеспячэннем, замяніць няспраўныя вогнетушыльнікі, аднавіць маланкаабарону, укамплектаваць добраахвотную дружыну самаратавальнікамі. Службовым асобам—адміністрацыйная адказнасць. 
Не засталося без пакарання і СУП "Цітова". Памяшканні не ў поўнай меры забяспечаны вогнетушыльнікамі, непрыдатная маланкаабарона на жывёлаводчых будынках, дэманціраваны пажарныя гідранты на свінакомплексе. Акрамя таго, кіраўніцтву трэба забяспечыць добраахвотную дружыну самаратавальнікамі, арганізаваць навучанне спецыялістаў праграме пажарна-тэхнічнаму мінімуму, выканаць некаторыя мерапрыемствы рэжымнага характару. 

У многіх будынках УП "Павяцце" вогнетушыльнікі няспраўныя ці іх недастаткова. Шэраг месц трэба аснасціць супрацьпажарным водазабеспячэннем, а ў жывёлаводчых памяшканнях на свяцільнях прымацаваць абарончыя плафоны. 
У Міёрскай ПМК-55 многія парушэнні патрабуюць фінансавых сродкаў. Будынак трэба абсталяваць аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй і вогнетушыльнікамі. Добраахвотную пажарную дружыну забяспечыць самаратавальнікамі. Прыменены пакаранні. 
У Язненскім ПМС добраахвотная пажарная дружына таксама без самаратавальнікаў. Ёсць спецыяліст па пажарна-тэхнічным мінімуме, аднак ён не цалкам навучыў калег. Не абслугоўваецца аўтаматычная пажарная сігналізацыя ў складзе матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей, АПС у адміністрацыйным будынку наогул адсутнічае. Без мер уздзеяння не абышлося. 

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,
інспектар РАНС. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта