Ночи короткие, но не забываем о фликерах

Ночи короткие, но не забываем о фликерахУлетку цёмны час сутак значна карацей. Улічваючы гэта, людзі забываюцца прыхапіць з сабой у дарогу флікер. Аднак здараецца вяртацца ўжо прыцемкамі. 
 
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пешым грамадзянам, што за перамяшчэнне ў цёмны час сутак па краі праезнай часткі без "святлоадбівальнага элемента" пагражае штраф—ад 210 да 630 тысяч рублёў. Больш прыдзецца выкласці з кішэні таму, хто перайшоў праезную частку ва неўстаноўленым месцы і ў стане алкагольнага ап'янення. Памер пакарання ў такім выпадку складзе ад 630 тысяч да 1 млн 50 тысяч рублёў. Калі пешаход стварыў аварыйную сітуацыю іншым удзельнікам дарожнага руху, то сума штрафу можа быць у межах 630 тысяч—1 млн. 680 тысяч рублёў. Вадзіцелям, якія не прапускаюць грамадзян на пешаходных пераходах, давядзецца заплаціць ад 210 тысяч да 1 млн.50 тысяч. 
Самае галоўнае, што павінен ведаць і памятаць кожны пешаход: імгненна спыніць аўтамабіль немагчыма, і раптоўнае з'яўленне перад транспартам можа прывесці да непапраўнага. Пешаходы і кіроўцы, праяўляйце адзін да аднаго ўвагу і будзьце ўзаемаветлівыя! 

Аляксандр КАПУСЦІН,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.