28 мая 2016 года паблізу возера Горушка ў в. Зачарэўе Міёрскага раёна на палявой дарозе ў аўтамабілі маркі "Крайслер-Ваяджар" цёмна-сіняга колеру знойдзены труп Тарноўскага Сергея Іванавіча з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Устаноўлена, што 25.05.2016 г. каля 19.00 гэты грамадзянін выехаў на ўласным аўтамабілі "Крайслер-Ваяджар" цёмна-сінега колеру з дома ў невядомым кірунку.
З аўтамашыны прапалі рэчы пацярпелага: мабільны тэлефон "СОНІ" смартфон, скураная чорная прамавугольная барсетка з надпісам "DIESEL", зверху на замку, наперадзе накладная кішэня на дзвюх кнопках. У барсетцы знаходзіліся дакументы на аўтамабілі: "Крайслер-Ваяджар" д.н. 6119 АТ-2 2005 г.в., "Пежо-406" д.н. 8825 ВК-2, 1999 г.в., "Аудзі А4" д.н. 4057 АХ-2, 1998 г.в., пашпарт на імя Тарноўскага С.І., звязка ключоў з 3-4 штук з прамавугольным брэлком з уладкаваным ліхтарыкам.
Просьба да грамадзян, якія нешта ведаюць пра злачынства, сведкаў і відавочцаў паведаміць па тэлефоне 4 13 04 (крымінальны вышук Міёрскага РАУС), 102, 597 00 66, ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.