Спецпрограмма "Мак" на Миорщине
gazeta 14-06-2016, 13:28 0 Здарэнні
Як правіла, летам наркаманы выкарыстоўваюць для прыгатавання "зелля" расліны маку і каноплі. А той жа дзікарастучы мак іншы раз проста ўпрыгожвае кветнік законапаслухмяных грамадзян ці пакінуты на градках для кулінарных патрэб. Нават у такім выпадку клумбе ці агароду пагражае не менш чым вытаптванне ад набегаў аматараў наркотыкаў.
Калі патрэбна насенне маку для кулінарных вырабаў, яго можна набыць у гандлёвай сетцы.
У 2015 годзе пры правядзенні такой жа спецпраграмы ў раёне было выяўлена 42,4 квадратнага метра незаконных пасеваў алейнага маку, знішчана 7,45 кілаграма раслін, да адказнасці прыцягнуты 21 грамадзянін. Гэта дае падставу нагадаць жыхарам раёна, што вырошчванне раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя ці псіхатропныя рэчывы нават у мінімальнай колькасці (у тым ліку алейнага і дэкаратыўнага маку), караецца ў адміністрацыйным парадку па арт. 16.1 КоАП штрафам да 20 базавых велічынь. За сяўбу ці вырошчванне наркаўтрымліваючых раслін (каноплі, маку і іншых) з мэтай збыту ці вырабу наркатычных сродкаў арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пазбаўленне свабоды на тэрмін да 3 гадоў.
Калі вам вядома аб месцах, дзе растуць мак ці канопля (нават у лясах, абапал палёў і дарог, у агародах), у вас ёсць звесткі пра асоб, што маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, пакуль яны не прынеслі няшчасце ў ваш дом, пазваніце ў Міёрскі РАУС па тэлефонах 102, 41202 ці старшаму оперупаўнаважанаму Віктару Юр'евічу Батвінёнку на нумар 56278. Ананімнасць гарантуецца.
Віктар БАТВІНЁНАК, старшы
оперупаўнаважаны РАУС.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




